Сярод прапаноў Украіны на перамовах у Стамбуле — сустрэча Зяленскага з Пуціным
Дакумент з такой заявай пабачылі журналісты Reuters. Яны апублікавалі таксама іншыя перамоўныя пазіцыі Украіны.

Па інфармацыі Reuters, прапанаваная Украінай дарожная карта для дасягнення трывалага мірнага ўрэгулявання пачынаецца з поўнага спынення агню працягласцю не менш за 30 дзён.
За гэтым ідзе вяртанне ўсіх палонных, якія ўтрымліваюцца кожным з бакоў, і ўкраінскіх дзяцей, вывезеных на тэрыторыю, якая ўтрымліваецца Расіяй, а пасля — сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна, піша выданне.
У дакуменце таксама гаворыцца, што цяперашняе размяшчэнне лініі фронту стане адпраўным пунктам для перамоў аб тэрыторыі.
1 чэрвеня Зяленскі пацвердзіў удзел Украіны ў перамовах у Стамбуле, якія запланаваны на 2 чэрвеня.
Папярэдні раўнд перамоваў прайшоў у Стамбуле 16 мая. Украінскую дэлегацыю ўзначальваў міністр абароны Рустэм Умераў, расійскую — памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары