Грамадства

Што адбывалася ў Фрунзенскім РУУС, пад сценамі якога ў нядзелю чулі крыкі?

У нядзелю ўвечары валанцёры пад сценамі Фрунзенскага РУУС паведамлялі, што адтуль даносяцца крыкі. «Наша Ніва» паспрабавала даведацца, што адбывалася ўнутры ў той час.

Фота затрыманняў 15 лістапада, Мінск.

Валанцёры пісалі пра крыкі ў 20:11. Гук нібыта даносіўся з боку актавай або спартовай залы.

Затрыманыя расказалі, што сядзелі ў актавай зале, якая знаходзіцца на другім паверсе. Пры іх нікога не білі.

«Камусьці пры затрыманні зуб выбілі, але пры нас людзей не чапалі», — падзяліўся адзін з хлопцаў. Ён знаходзіўся там з 17 гадзін.

«Калі мы праходзілі спартзалу, там было пуста. Недзе а 18-й завялі яшчэ людзей, некаторых вялі супрацоўнікі ў шлемах, заламаўшы рукі. Хлопцы былі моцна запыханыя і спацелыя, але праз гадзіну астылі і быццам адчувалі сябе нармальна. У РУУС супрацоўнікі вялі сябе карэктна. А каля 21 гадзіны супрацоўніца зайшла ў залу і сказала: «Ваш тэлеграм-канал піша, што вас тут збіваюць і крыкі чутны на вуліцы», — распавёў іншы мужчына.

Крыкаў у актавай зале ніхто не чуў. «Там дзверы, як дамафонныя, якія дрэнна прапускаюць гук».

А 21-22-й некаторых затрыманых мужчын сталі пераводзіць у камеры. Там да іх не прымянялі фізічную сілу, крыкаў людзі не чулі.

«Уначы нас было 11 чалавек у камеры памерам прыкладна тры на два метры», — успамінае мужчына.

Па словах суразмоўцаў, у РУУС часам бывала блытаніна: называлі прозвішчы некаторых затрыманых, а іх саміх знайсці не маглі.

Але два чалавекі згадалі дзіўны эпізод.

«Каля мяне сядзеў мужчына — уразвалку, ногі выцягнуў. Да яго падышоў міліцыянт, рукі ў кішэнях, завязаўся такі дыялог: «Сядзь нармальна». — «А вы прадстаўцеся». — «Я не павінен». — «А чаго ў вас рукі ў кішэнях?» — «Вы не маё кіраўніцтва, каб рабіць заўвагі». Пазней гэты супрацоўнік падыходзіць: трэба пальцы адкатаць. І забраў мужчыну. Пасля мужчына вярнуўся — галава была мокрая ці спацелая — і ўжо ціха сядзеў», — расказаў адзін з затрыманых. 

Ён сцвярджаў, што той чалавек распавёў наступнае. Яго нібыта завялі ў прыбіральню, прыставілі да сцяны, рукі ззаду ўзялі ў кайданкі. Пачалі біць і некалькі разоў акунулі галавой ва ўнітаз.

Па словах суразмоўцы, гэты эпізод адбыўся ці а 19-й, ці а 20-й вечара. Мужчыну было на выгляд гадоў 37-40.

Іншая дзяўчына таксама ўспомніла гэтага чалавека.

«З туалета (ён знаходзіцца пад актавай залай) два міліцыянты вывелі мужчыну з рукамі за спінай. Яго твар, як мне падалося, крывіўся ад болю. Завялі ў спартовую залу, і адтуль ужо былі чутны крыкі і маты. Міліцыя прыніжала яго, ён спрабаваў абараніцца неяк на словах. Калі яго выводзілі з залы, ён сказаў штосьці накшталт: «Вось так вы, хлопцы, з людзьмі абыходзіцеся», — апісала яна той эпізод.

Па часе гэта было паміж 20-й і 21-й гадзінай і доўжылася хвілін 10.

У той дзень Tut.by звяртаўся па каментар у Фрунзенскае РУУС, але супрацоўнікі адмовіліся размаўляць з прэсай.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць