«Рэжымныя пацукі» і «Пацучынае слова». У Рагачове гараджане пакінулі «пасланні» журналістам раённай газеты
У Рагачове на будынку рэдакцыі «Свабоднага слова» зноў з'явіліся надпісы, адрасаваныя журналістам газеты.

Выданне тлумачыць, што калі раней надпісы былі «аднатыпныя» з астатнімі па горадзе, то цяпер яны датычацца непасрэдна «Свабоднага слова». Так журналісты праўладнай газеты расцанілі фразы «Рэжымныя пацукі» і «Пацучынае слова», якія з'явіліся некалькі дзён таму.
Рэдакцыя звярнулася ў мясцовы РАУС і папрасіла адшукаць аўтараў надпісаў.
«Такія подлыя выхадкі, цішком, чарговы раз даказваюць, наколькі бездапаможныя гэтыя самыя «мірныя» і «неверагодныя». Яны толькі і здольныя па начах бегаць па горадзе і рабіць гадасці. А нападкі на «Свабоднае слова» кажуць пра многае. Раённая газета для іх як костка ў горле: журналісты грамяць іх фэйкі дашчэнту і паказваюць рагачоўцам рэальную карціну таго, што адбываецца. Вось гэта гора-змагарам і не падабаецца», — паведамляе выданне.
Каментары