Кіно

«Любоўны настрой» са спісаў найлепшых фільмаў XXI стагоддзя выходзіць на вялікі экран Мінска

Пачуццёвай рэтрадраме пра схаванае і нявыказанае летась споўнілася дваццаць гадоў. Гэта агульнапрызнаны шэдэўр ганконгскага рэжысёра Вонг Кар Вая ды, паводле BBC, адзін з сотні найлепшых фільмаў XXI стагоддзя. У пракаце будзе паказвацца новая 4К-рэстаўрацыя, якая праводзілася пад кантролем самога аўтара. Прэм’ера адрэстаўраванай копіі мусіла адбыцца на Канскім кінафестывалі, але той быў адменены праз каранавірус.

Па сюжэце дзве сямейныя пары адначасова засяляюцца ў суседнія кватэры альбо хутчэй характэрныя для Ганконга пакойчыкі гасцінічнага тыпу, дзе складваецца асаблівая «камунальная» атмасфера, фарміруецца асобная культура з гульнёй у маджонг і губляецца належная адасобленасць ад наваколля. Дзеянне «Любоўнага настрою» адбываецца ў 1960-х і, паводле рэжысёра, можа належаць толькі гэтаму дзесяцігоддзю.

Галоўныя героі Чоу і Су камунікуюць як суседзі, а ў выніку выяўляюць, што іх жонка і муж здраджваюць ім адно з адным. Зрэшты, насамрэч сюжэт «Любоўнага настрою» будуецца не на дзеяннях, а на паўтонах, замоўчваннях і таемных жаданнях, а Кар Вай тут робіць немагчымае — перадае тамленне і боль ад кахання.

Карціна з’яўляецца вяршыняй творчасці рэжысёра, вызначаецца надзвычайнай аператарскай працай і мае выкшталцоную музыкальную падборку. На Канскім кінафестывалі ў 2000 годзе яна атрымала прэміі за найлепшага акцёра і тэхнічныя дасягненні.

Гэтым фільмам, як і шэрагам іншых сваіх работ, Кар Вай развітваецца з Ганконгам XX стагоддзя — такая задума ўзнікла пры падрыхтоўцы перадачы Ганконга ад Вялікабрытаніі Кітаю, што здарылася ў 1997-м. 

Пракат фільма арганізуе кампанія «Арт Карпарэйшн», ён будзе паказвацца на вялікім экране да канца сакавіка.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства2

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Масквы або выйсці з перамоў па Украіне — WSJ3

Падлічылі, колькі можна было б зарабіць, калі паклалі б беларускія рублі на дэпазіт год таму9

У Санкт-Пецярбургу высветлілі, чаму ў іх так часта гарэлі МАЗы і іншыя аўтобусы6

Расія ў 10 разоў нарасціла выпуск дронаў для ўдараў па ўкраінскіх гарадах4

«Ні ежу, ні гатэль не прапанавалі». Беларусы не змаглі вылецець з Масквы ў Мінск з-за чарговых абмежаванняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць