Свет11

ЕС западозрыў Кітай у абыходзе 80 працэнтаў санкцыйных абмежаванняў супраць Расіі

Кітай адказны за 80 працэнтаў выпадкаў абыходу санкцый, уведзеных супраць Расіі. Пра гэта гаворыцца ў закрытым дакладзе германскага МЗС, да якога атрымалі доступ газета Süddeutsche Zeitung і тэлесеткі NDR і WDR.

Фота: Andy Wong / AP

Дакумент рэзюмуе вынікі пасяджэння Рады ЕС па замежных справах, якое адбылося 20 мая ў Бруселі. Там абмяркоўваліся магчымасці пашырэння санкцыйнага рэжыму супраць Расіі і эфектыўнасць ужо прынятых мераў.

Паводле дакладу, ЕС лічыць, што санкцыі аказалі значны ўплыў на расійскую эканоміку. Дастатковага поспеху дасягнулі ў барацьбе з «ценявым флотам». Кіраўнік санкцыйнага камітэта ЕС Дэвід О’Саліван прапанаваў вывучыць магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да партоў у Турцыі, Індыі і Малайзіі, якія найбольш часта выкарыстоўваюцца такімі суднамі.

Брусель, як сцвярджаецца, дасягнуў «пэўных поспехаў» у абмежаванні экспарту ў Расію тавараў, звязаных з вайной, праз трэція краіны, асабліва Арменію, Сербію, Узбекістан і Індыю. Аднак па-ранейшаму існуюць складанасці з Казахстанам, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і Турцыяй.

Каментары1

  • Ёсік
    27.05.2025
    Дык адмоўцеся ад іхных электрамабіляў, шчэ чаго-небудзь, і паглядзіце, што здарыцца. Ці настолькі ўжо залежыце ад камуністычнага кітая, што жыцьцё спыняецца? Меркавалі, што так будзе шакаладна заўсёды?

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю51

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

Пуцін заклікаў украінцаў пераходзіць «на правільны бок гісторыі»11

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»6

«Белтэлекам» зноў аб'явіў пра павышэнне сваіх тарыфаў

Пад Барысавам упалявалі першую ў гэтым сезоне рысь2

Аналітыка Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі6

Беларусы масава бяруць ільготныя крэдыты пад 4%1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю51

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць