Грамадства

У палітзняволенай Таццяны Канеўскай значна пагоршылася здароўе. Яна 20 дзён правяла ў ШІЗА

55-гадовую палітзняволеную Таццяну Канеўскую на дваццаць дзён змясьцілі ў ШІЗА гомельскай калоніі з невядомай прычыны. У яе значна пагоршыўся стан здароўя, піша «Радыё Свабода».

У лісце на волю Таццяна піша спачатку з гумарам: «Была ў штрафным ізалятары, трапілася гарачая пуцёўка. Спачатку на 10 дзён, потым вырашылі падоўжыць кантракт:). Прычына — пры сустрэчы. У прынцыпе, мне і рабіць нічога не трэба было — усё самі:)».

Цяпер яна праходзіць лячэнне, бо «застудзіла суставы, ды і пазваночнік даецца ў знакі». «Прышчэпкі я пакуль не рабіла, бо ў мяне няма сіл змагацца нават са звычайнай прастудай: слабы імунітэт, я моцна схуднела і слабасць маю», — піша Таццяна.

У ШІЗА ёй паведамілі, што яна мае статус «злосніка» (злоснага парушальніка), гэта мае негатыўныя наступствы: Таццяну абмежавалі ў грашах на «атаварку», і «плюшкі, якія будуць раздаваць, мяне не будуць тычыцца», піша яна. Дадаткова жанчыну пазбавілі доўгатэрміновага спаткання.

«Праца мне не падабаецца, але адмова — гэта адразу ШІЗА. Таму не хачу нікому даваць нагоды — хаджу на працу, шыю. Калектыў у нас жаночы, дружны, шмат розных людзей, ёсць, вядома, і нармальныя», — зазначае асуджаная.

Інфармацыю яна атрымлівае з беларускага тэлебачання. «Але я ўмею бачыць і чуць праўду. І яна страшная», — напісала Таццяна.

Таццяна Канеўская — адна з лідарак кампаніі «Маці 328», якая змагалася супраць працяглых тэрмінаў для затрыманых паводле наркатычных артыкулаў. У 2020 годзе была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. 8 жніўня 2020 года, напярэдадні выбараў, яе затрымала міліцыя. З тае пары жанчына ў вязніцы.

Увесну 2021 года суд пакараў Таццяну шасцю гадамі пазбаўлення волі за «масавыя беспарадкі».

Таццяна мае чатырох сыноў. Малодшаму Георгію — 14 гадоў. Увесну 2021 года сям’ю напаткала яшчэ адна бяда — Дзмітрыя Канеўскага, сына палітзняволенай, пасадзілі на тры гады за негатыўны допіс пра міліцыю ў Telegram.

Цяпер другі сын Канеўскай, Аляксей, адбывае 30-дзённы арышт. Яго затрымалі за маску з надпісам «честные люди», абвінавацілі ў «правядзенні несанкцыянаванага пікета» і далі 15 сутак. Але пасля адбытага тэрміну Аляксей не выйшаў на волю. Родныя даведаліся, што ён атрымаў яшчэ 15 сутак з невядомай прычыны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці9

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца1

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

У Мінску прадаецца кватэра з рэальна ўнікальным відам з ванны8

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

Зноў да +30. Надвор'е на выходныя4

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт13

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці9

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць