У Расіі за мінулыя суткі выявілі 203 949 новых пацыентаў з каронавірусам, памерлі 722 чалавекі, шпіталізаваны 19 891 чалавек.

Фота: АГН «Масква»
Гэты паказчык стаў максімумам з пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне — днём раней COVID-19 выявілі ў 197 тыс. чалавек, у бальніцы патрапілі 19,4 тыс. чалавек, памёр 701 пацыент.
Прычым больш за ўсё хворых выявілі ў Санкт-Пецярбургу — 22 тыс. чалавек, Масква на другім месцы — 18,5 тыс.
Каментары