Вайна

CNN: Пуцін збіраецца аб'явіць аб перамозе ў вайне на Данбасе 9 мая

Па словах некалькіх афіцыйных асобаў ЗША, знаёмых з апошнімі ацэнкамі амерыканскай разведкі, Расія перагледзела сваю ваенную стратэгію на Украіне, каб засяродзіцца на узяцці пад кантроль Данбаса і іншых рэгіёнаў на ўсходзе Украіны ў пачатку мая, піша CNN.

Праз месяц вайны расійскія сухапутныя войскі не могуць утрымліваць кантроль над раёнамі, дзе яны вядуць баявыя дзеянні.

Ад Уладзіміра Пуціна патрабуецца прадэманстраваць перамогу, і ўсходняя Украіна — гэта тое месца, дзе ён, хутчэй за ўсё, даможацца гэтага, кажуць афіцыйныя асобы. Згодна перахопу амерыканскай разведкі, Пуцін нацэлены на 9 мая, расійскі Дзень Перамогі.

У гэты дзень Пуцін хоча адсвяткаваць нейкую перамогу ў сваёй вайне.

«Пуцін зладзіць парад перамогі 9 траўня, незалежна ад статусу вайны або мірных перамоваў», — сказаў прадстаўнік еўрапейскага Міністэрства абароны.

Тым не менш афіцыйныя асобы ЗША і Еўропы кажуць, што любыя тэрміны, якія Масква можа ўсталяваць на словах, не мяняюць таго, што Расія, падобна, рыхтуецца да зацягнутай вайны, падобнай па сцэнарыі да чачэнскай.

Украінскія афіцыйныя асобы таксама публічна называлі гэту дату.

«Напярэдадні 9 мая Пуцін паставіў задачу правесці парад перамогі ў гэтай вайне», — заявіў у чацвер сакратар Рады бяспекі Украіны Аляксей Данілаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць