Грамадства

«Белая Русь» вязе прадукты ў «вызваленыя зоны», але «заязджаць на тэрыторыю Украіны не будзе»

Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» і «Фонд Талая» абвесцілі збор прадуктаў, сродкаў асабістай гігіены і медыкаментаў для «сем'яў Данбаса, дзяцей і параненых людзей, мірнага ўкраінскага насельніцтва». Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала ў «Белую Русь» і пацікавілася, у якія ўкраінскія гарады даставяць дапамогу.

На гэтае пытанне адказала Наталля Клімовіч, вядучы спецыяліст па арганізацыйна-кадравай працы «Белай Русі». 

«На машынах завязуць непасрэдна туды, дзе ўцекачы знаходзяцца, у Данецкую ці Луганскую рэспубліку. Або вызваленыя зоны. Заязджаць на тэрыторыю Украіны мы не будзем. Толькі туды, дзе знаходзяцца ўцекачы.

Лепш прыносіць усё беларускай вытворчасці. Вы ж ведаеце, што асабліва беларускія прадукты карыстаюцца папулярнасцю», — параіла Наталля Клімовіч.

«ДНР» і «ЛНР» — гэта міжнародна прызнаныя часткі Украіны. Як «Белая Русь» збіраецца везці дапамогу, «не заязджаючы на тэрыторыю Украіны», — пытанне.

Што да ўцекачоў, то, паводле звестак ААН, прыкладна 10 мільёнаў украінцаў сталі бежанцамі ў выніку нападу Расіі. З іх больш за палову пераехала з усходу Украіны на захад, пад Львоў, Вінніцу, у Карпаты. Амаль 3 мільёны бежанцаў прыняла Польшча. 

У самой аб’яве пазначана, што патрабуюцца прадукты, дзіцячае харчаванне, сродкі асабістай гігіены, новае дзіцячая аддзенне, медыкаменты першай неабходнасці. 

«Белая Русь» — адна з лукашэнкаўскіх грамадскіх арганізацый. Менавіта вылучэнцы ад «Белай Русі», роўна як і Федэрацыі прафсаюзаў, БРСМ, Чырвонага Крыжа, Саюза жанчын і ветэранскай арганізацыі, складаюць касцяк выбарчых камісій. Аляксей Талай — 39-гадовы спартовец-паралімпіец, які актыўна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку.

У Львове расійская крылатая ракета папала ў шынамантаж. Загінулі сем чалавек

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць10

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

«Не на тым баку чалавечнасці». Нетаньяху абвінаваціў лідараў Брытаніі, Францыі і Канады ў заахвочванні ХАМАС2

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»4

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця90

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10008

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць10

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць