Грамадства66

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя

Падчас сустрэчы з працоўным калектывам прадпрыемства «ВЕЛПАК-Кобрын» намесніца галоўнага ўрача Кобрынскай ЦРБ Алла Волатаўская заявіла, што ўстаноўка апарата МРТ у Кобрыне пакуль не плануецца. Па яе словах, мэтазгодней накіроўваць людзей у брэсцкія ці баранавіцкія цэнтры, дзе ўжо ёсць такія апараты, піша BG.Media.

Апарат МРТ. Здымак ілюстрацыйны

Доктарка патлумачыла гэта тым, што за год у раёне праводзіцца толькі каля 600 такіх даследаванняў, і гэта недастаткова для апраўдання закупкі і ўтрымання апарата.

Аднак жыхары Кобрына сустрэлі гэтае тлумачэнне скептычна. Яны адзначаюць, што чаканне бясплатнага МРТ доўжыцца 2-3 месяцы, а пры падазрэнні на анкалогію — да 45 дзён. Людзі скардзяцца, што за гэты час хвароба можа значна пагоршыцца.

Некаторыя расказваюць, што вымушаныя звяртацца ў платныя клінікі, бо столькі чакаць няма магчымасці.

У інтэрнэце карыстальнікі крытыкуюць рашэнне не ўсталёўваць МРТ у горадзе, адзначаючы, што ранняя дыягностыка жыццёва важная, асабліва пры сур’ёзных захворваннях, і што 80 тысяч насельніцтва раёна заслугоўваюць доступу да такой тэхнікі.

Каментары6

  • Выбар
    24.05.2025
    Нашто МРТ аматарам Суворава?
  • по мнению
    24.05.2025
    цыганских рабов, МРТ не нужен. А нужен военно-патриотический кружок «юный орчонок» - готовить молодых патриотов к пакетам в окопах под Волчанском
  • Ў
    24.05.2025
    Нагадаю што ў Турцыі кожны раённы цэнтр мае усё неабходнае і сучаснае медыцынскае абсталяванне для дыагносцікі. Але то ў Турцыі, Ізраілю, Швецыі... Ў БССР гэта не прадугледжана. Ў БССР павінны лячыцца тразіарам на полі і жаданна памерці да пенсіі.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы9

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы9

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць