За інтэрв'ю «Белсату» супраць маці загінулага каліноўца распачалі крымінальную справу
Камандзір роты разведкі Павел «Волат», які стаяў ля вытокаў утварэння палка Каліноўскага, загінуў 15 мая падчас выканання баявой задачы на поўдні Украіны.

Як піша «Вясна», супраць маці Паўла, якая цяпер знаходзіцца ва Украіне, распачата крымінальная справа паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
У сваім допісе ГУБАЗіК над фотаздымкам загінулага беларуса размясціў малюнак кувалды — сімвал пазасудовага забойства кувалдай, якое практыкуецца ў расійскіх крымінальных колах і прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.
Каментары