Грамадства1414

Дыпламатычныя крыніцы: Васкрасенскі вярзе лухту

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала Юрый Васкрасенскі заявіў, што нібыта ў панядзелак адбудуцца перамовы аб абмене палітвязня Андрэя Пачобута на палітыка з апазіцыі Паўла Латушку. Гэтыя заявы не маюць ніякай сувязі з рэальнасцю, заявіла «Нашай Ніве» крыніца ў дыпламатычным корпусе.

Юрый Васкрасенскі. Скрыншот відэа АНТ

«Гэта пераходзіць ужо ўсякія рамкі, — сказаў «Нашай Ніве» еўрапейскі дыпламат, якога мы папрасілі пра каментарый і які захацеў застацца неназваным. — Гэта не мае ніякай сувязі з рэчаіснасцю. Ëн вярзе лухту».

Юрый Васкрасенскі быў прызначаны лукашэнкаўцамі ў якасці кантактнай асобы для еўрапейскіх дыпламатаў, якія дабіваліся вызвалення палітвязняў. Васкрасенскі мог быць даўнім агентам лукашэнкаўскіх спецслужбаў, засланым у выбарчы штаб Віктара Бабарыкі. Пасля Васкрасенскага на нейкі час змясцілі, імаверна, у той жа ролі ў СІЗА, каб паспрабаваць зрабіць з яго постаць «апазіцыянера, які раскаяўся». Падчас прыезду Лукашэнкі ў СІЗА Васкрасенскага «выпадкова» пасадзілі па правую руку ад яго.

У ролі «дазволенага апазіцыянера» Васкрасенскі фігуруе ў дзяржаўных СМІ і нават на «Усебеларускім народным сходзе». Заходнія дыпламаты былі свядомыя, з кім маюць справу, але, выглядае, вымушаныя весці з ім справы, даваць яму шэнгенскія візы, каб мець шанцы выцягнуць з-за кратаў хоць некага.

Каментары14

  • Сеня
    14.04.2023
    Хороший преемник Барелю.
  • Алек. Ру
    14.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    14.04.2023
    Усе, хто мае дачыненьне да ўлады ў Беларусі, хлусяць. Лукашэнка, яго найбліжэйшае атачэньне, міністры цывільныя і ваенныя, суддзі, пракуроры, усе. Чаму здзіўляцца? Я ўпеўнены, што яны даўно ўжо самі сабе хлусяць.

Цяпер чытаюць

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?16

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў8

У Беларусі прачнуліся гадзюкі4

Сына кампаньёна Віктара Бабарыкі па Белгазпрамбанку развялі ў Маскве на 100 тысяч даляраў12

Пад Бабруйскам 12-гадовыя школьніцы падпалілі чарот, а потым тушылі яго кока-колай

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні2

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?16

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць