Ужо сёмы тыдзень запар у аўторак цана літра паліва зноў знізіцца на адну капейку.

Такім чынам, кошт літра АІ-92 складзе 2,29 рубля, АІ-95 — 2,39 рубля, АІ-98 — 2,61 рубля, дызельнага паліва — 2,39 рубля, паведамляе канцэрн «Белнафтахім».
Гэты тыдзень — ужо шосты, пачынаючы з 7 сакавіка, калі паліва ў аўторак таннее на капейку. Дагэтуль у першай палове 2022 года да мая ішоў адваротны працэс — кожны тыдзень паліва даражэла на 2 капейкі, і агульнае падаражанне за ўвесь перыяд дасягнула 17%.
Каментары