Навука і тэхналогіі11

Дзявятая планета выратавала Зямлю

Уран і Няптун літаральна выпхнулі дзявятую планету за межы Сонечнай сістэмы.

У Сонечнай сістэме калісьці існавала дзевяць планет, пяць з якіх былі гігантамі. Дзявятая планета была літаральна выпхнутая за межы сістэмы, што выратавала Зямлю ад катастрафічнага разбурэння.
Так лічыць астрафізік Дэвід Нясворны з Паўднёва-заходняга даследчага інстытута ў Сан-Антоніа.

Калі Сонцу споўнілася 600 млн гадоў і яно пачало збіраць вакол сябе нябесныя целы, вялікія планеты з вадароду і гелію — такія як Юпітэр, Сатурн, Уран і Нептун — рухаліся больш хаатычна. У той час іх арбіты яшчэ не ўсталяваліся, таму яны адштурхоўвалі ад сябе касмічныя целы меншага памеру. Некаторыя з іх ляцелі за межы сістэмы, у пояс Койпера, а некаторыя ўразаліся ў іншыя, што знаходзіліся бліжэй да Сонца і складаліся з жалеза і сілікатаў.

Аднак у працэсе гэтага хаатычнага сутыкнення арбіта Юпітэра паступова змянялася, што надавала больш інерцыі руху ўнутраных планет — Венеры, Зямлі і Марса. Рана ці позна гэта павінна было начыста разбурыць уладкаванне Сонечнай сістэмы. Але нешта перашкодзіла Зямлі з разгону ўрэзацца ў Марс або Венеру.

Нясворны з калегамі прапанаваў тэорыю «скачкоў Юпітэра». Яе сутнасць у тым, што гэтая планета рэзка змяніла сваю арбіту, адштурхнуўшыся ад Урана або Нептуна, калі праходзіла міма іх, і заняла звыклае месца ў сістэме, якое нам вядомае. Так Юпітэр перастаў ўплываць на арбіты ўнутраных планет і даваць ім залішні імпульс. Гэта і выратавала Зямлю ад катастрафічнага канца 4 млрд гадоў таму.

Але на гэтым гісторыя не канчаецца. Такі рух абавязкова павінна быў выпхнуць Нептун за межы Сонечнай сістэмы. А ён на месцы. Амерыканскія навукоўцы правялі больш за 800 кампутарных разлікаў і стварылі 40 розных мадэляў, каб зразумець, чаму пры «скачку Юпітэра» ўсё засталося на сваіх месцах.

І вось нядаўні эксперымент растлумачыў гэтую сітуацыю. Згодна з матэматычнымі разлікамі, планет некалі было дзевяць. За Нептунам размяшчалася яшчэ адно гіганцкае газавае ўтварэнне. Юпітэр выштурхнуў дзявятую планету за межы Сонечнай сістэмы, і яна прыняла цяперашні выгляд.

«Гэта падобна да шматходавай гульні, напрыклад, у шахматы. У выніку такіх перасоўванняў была выратаваная Зямля, дзе стварыліся ўмовы для зараджэння жыцця. У шахматах, каб выратаваць каралеву, вы ахвяруеце пешкай», — сказаў Нясворны.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж149

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць