Усяго патроху3030

«Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці?»

Беларускамоўны праект ад «Аліварыі»: пазітыўны флэш-тэст для аматараў піва і гісторыі.

Бровар «Аліварыя» зрабіў для наведвальнікаў свайго сайта флэш-тэставанку «Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці».

«Заможным шляхцічам, адважным салдатам ці вядомым шынкаром? Давай спраўдзім! — адзначаецца на сайце. — За куфлем смачнага піва ды ў добрай сяброўскай кампаніі па тваёй размове лёгка пазнаць, кім ты ёсць цяпер і кім ты быў у мінулым жыцці».

Удзельнікам апытанкі прапануецца прайсці тры выпрабаванні. Спачатку прапануецца на ўвесь голас падрыхтаваць у дарогу каня, гукнуўшы: «Каня мне, каня».

«Вось жа даў Бог голас. На зайздрасць», — адказам на такое гуканне.

У другім выпрабаванні трэба рассмяяцца ворагу ў твар. У трэцім пытанні стваральнікі праекта хочуць высветліць, ці «прыклейваўся ты да кожнай спадніцы».

«Мужныя і смелыя заўсёды карыстаюцца поспехам у жанчын і ў зручны момант імкнуцца падкрэсліць сваю зухаватасць і маладзецкасць. Пакажы, як ты б свіснуў, убачыўшы прыгожую жанчыну, што праходзіла міма вашай дружнай кампаніі».

Чарговае выпрабаванне: як доўга ты можаш працягнуць гук без перапынку? Наступным разам табе трэба паказаць, як ты здольны здзьмухаваць піўную пену.

Ну і ў апошні неабходны крок, каб высветліць, кім жа ты быў — гэта тэст на шчодрасць. Для гэтага трэба «голасна грымнуць»: «Піва ўсім за мой кошт».

Ёсць прыклады, як праходзіць гэтыя выпрабаванні, якія з іроніяй агучыў лідар гурту «Палац» Алег Хаменку.

У любым выпадку праходжанне гэтай тэставанкі дасць мноства пазітыўных эмоцый. Тэст будзе пазітыўна ўспрыняты не толькі аматарамі піва, але і гісторыі.

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі54

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года13

Адзін укол — і слых вяртаецца. Навукоўцы зрабілі прарыў у лячэнні глухаты1

Былому намесніку начальніка расійскага Генштаба далі 17 гадоў зняволення1

«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць