Грамадства99

Малады, але вопытны слуцкі барсетачнік стаміўся жыць дома па законе — паехаў ваяваць за Расію і знік у штурме

Уладзімір Ямец — з тых людзей, якія вечна жывуць пад увагай органаў. Гэты 29-гадовы рэцыдывіст з вёскі Ячава пад Слуцкам пачаў чысціць машыны яшчэ неўпаўналетнім. Браў усё, што бралася, нават шасціграннікі — такіх на блатным жаргоне называюць барсетачнікамі. Умудрыўся сесці нават за парушэнне прэвентыўнага нагляду. Цяпер яго цела шукае сястра. 

У сацыяльных сетках з'явіўся зварот беларускі Вікторыі, якая называе сябе сястрой без вестак зніклага расійскага байца Уладзіміра Ямца.

Яна расказвае, што яе брат апошнія два гады жыў у горадзе Нявіннамыск у Стаўрапальскім краі Расіі.

Гэта нічым не адметны, шараговы горад у перадгор'і Каўказа, удвая большы за Слуцк. Туды часам залятаюць украінскія беспілотнікі, а летась трое каўказцаў заштурхалі нагамі ў мясцовым бары ветэрана «СВА», які перасоўваўся на мыліцах. 

«3 лютага 2025 года Уладзімір падпісаў кантракт [з расійскай арміяй]. Ведаю, што пазыўны «Бульбаш». 22 ці 23 чэрвеня выйшаў на баявое заданне. З 24 [чэрвеня] не выходзіў на сувязь. Лічыцца без вестак зніклым. Дапамажыце, калі ласка, знайсці», — просіць Вікторыя. 

Уладзімір на вайне. Фота з сацсетак

Па пазыўным становіцца ясна, што Ямец мае дачыненне да Беларусі. І гэта так. Згодна з інфармацыяй з базы «Белпола», Уладзімір Ямец — гэта ўраджэнец вёскі Ячава з-пад Слуцка. Ён крымінальнік, якога не раз судзілі за крадзяжы з машын.

Пачынаючы з 2014 года, Ямец не вылазіў з калоній.

Першую сваю машыну ён з падзельнікамі адпрацаваў яшчэ ў 2012 годзе, калі яму было 17. Тады суд абмежаваўся ўмоўным тэрмінам.

Уладзімір скончыў ПТВ, уладкаваўся слесарам у Слуцкую ЖКГ. Але ў 2014 усё ж сеў па-сапраўднаму — за тое ж самае. Ямцу далі тры з паловай гады калоніі.

Грамадзянін Беларусі Уладзімір Ямец. Фота: Белпол, база Пашпарт

У 2017-м вызваліўся і атрымаў прэвентыўны нагляд, але напляваў на гэта і раскатваў па краіне. У выніку пасля пары адміністратывак атрымаў крыміналку за невыкананне рэжыму і зноў паехаў у калонію.

Як Ямец апынуўся ў Стаўрапальскім краі, невядома. Чым займаўся — таксама.

Па словах сястры, ваяваў ён у 1-й гвардзейскай мотастралковай брыгадзе (в/ч 41680).

У інтэрнэце поўна зваротаў сваякоў, якія шукаюць інфармацыю пра сваіх родных, якія ваявалі ў той жа брыгадзе.

Гэтая часць ваюе на Пакроўскім кірунку — месцы бесперапынных мясных штурмаў, у якіх украінскія беспілотнікі і артылерыя штодня сотнямі выкашваюць расійскіх салдат. Сваіх параненых рускія адтуль не забіраюць.

Гісторыя Ямца нагадвае гісторыю іншага маладога беларускага крымінальніка Ігара Сакалоўскага, якому пашчасціла не загінуць, а здацца ў палон.

Нядаўна ён расказаў украінцам пра тое, як падпісаў кантракт, каб не быць дэпартаваным у Беларусь, а потым быў да ніткі абабраны ў расійскім войску. Пасля чаго яго, нарэшце, адправілі на забой. 

Чытайце таксама: Малады беларускі крымінальнік трапіў на вайну, здаўся ўкраінцам і красамоўна апісаў парадкі ў расійскай арміі

Каментары9

  • -1
    08.07.2025
    Ямец трапіў у ямец.
  • ISF
    08.07.2025
    Утилизация мусора
  • Кот
    08.07.2025
    Ну и рожа, морда лица необезображена интеллектом, как этому можно было дать штурмовую винтовку?? Шиза

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць