Грамадства2020

Ціханоўскі расказаў, як агідна, калі людзі ў камеры вымушаныя самазадавольвацца на вачах у іншых людзей

«Звычайна гэта адбываецца ўвечары, 10-я гадзіна вечара адбой, і чуеш: пачынаецца рух, сапенне», — успамінае Сяргей Ціханоўскі ў інтэрв’ю Мікіту Мелказёраву ў праграме «Жыццё-маліна».

Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот з відэа з канала «Жыццё-маліна»

«Cамае страшнае — вось я нідзе яшчэ не казаў, у Дастаеўскага ёсць такая фраза — што самае лютае катаванне ў катаржным жыцці, гэта во гэтае «вымушанае сужыццё». То-бок, калі ты з іншымі людзьмі — ён [Дастаеўскі] у бараках быў на катарзе, а мы ж во знаходзіліся, я то зусім крышку, а вось людзі іншыя, у камеры, напрыклад, [на] 10—12 чалавек.

Вось я адразу быў: 11 чалавек на Валадарцы. Маленькі пакой у 2, ды ў 3, у 4 разы меншы за гэтую студыю, дзе мы зараз запісваемся [і] 11 чалавек, нары двухпавярховыя, унітаз, дзірка ў падлозе. Яны ўсе ходзяць у туалет, па-вялікаму, па-маленькаму, пастаянна кураць. Я не куру, усё гэта ў дыме, столь нізкая. Гэта ж замак стары — Валадарка, так? Кашмар!.. Смярдзіць!..

І яшчэ некаторыя там самі сябе задавальняюць зняволеныя.

— У сэнсе, нават нікуды не хаваюцца? — перапытаў Мікіта Мелказёраў.

— Ну, а куды ён пойдзе?.. Звычайна гэта адбываецца вечарам, 10 гадзін вечара адбой, і чуеш: пачынаецца рух, сапенне. У мяне на другім паверсе нары былі, то я хоць іх не бачыў. А хто на першым, там яны могуць побач убачыць таварыша. Ну, проста чувак ляжыць, а побач чувак, так?.. Так, так. І гэта пастаянна адбываецца. Пастаянна».

Пры гэтым бервушы забароненыя, адзначыў Ціханоўскі.

«Бервушы забароненыя. Чамусьці забароненыя. Я ўжо там сам майстраваў, але пачало нешта з вушамі, нейкія ў мяне пачаліся праблемы ад гэтых бервушаў. І ў выніку потым, калі ў вобшуку, яны ў мяне забіралі гэтыя самаробныя бервушы. Тыпу гэта нельга, і самаробныя таксама нельга. У ШІЗА знаходзілі, казалі, мы табе будзем тэрмін працягваць, не ляпі тут нічога больш. Я ўжо паперкі, туалетныя паперы [закладваў у вушы], але гэта не тое. Ад іх нейкі і гук з'яўляецца дадатковы», — расказаў ён пра фізіялагічныя выклікі знаходжання ў калоніі.

У турме ў Ціханоўскага часам цякла кроў з носа і рота. Яму рабілі нейкія ўколы (блогер не ведае, што гэта было), таму што ў яго з'явіліся чырвоныя плямы на целе. Больш пра перажытае ім можна прачытаць тут.

Каментары20

  • Штольц
    06.07.2025
    Предвижу начало самого популярного анекдота будущей Беларуси: "Заходит как-то Гигин в камеру к Балабе и Эйсмонту..."
  • Кто-нибуть
    06.07.2025
    Успокойте национального лидера.
  • Ганна
    06.07.2025
    Кто-нибуть, ты хоць уяўляеш, наколькі жудасна за кратамі? І добра, што гэтая сітуацыя агучваецца

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала свае матуліны будні99

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць