Кіно11

«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно

80-гадовы амерыканскі акцёр, двойчы лаўрэат прэміі «Оскар» Майкл Дуглас абвясціў, што завяршае кінакар’еру.

Фота: Daniele Venturelli/Getty Images

Пра гэта акцёр распавёў падчас прэс канферэнцыі на кінафестывалі ў Карлавых Варах, дзе ён прадстаўляў адрэстаўраваны фільм Мілаша Формана «Палёт над гняздом зязюлі». Дуглас быў супрадзюсерам фільма, піша Бі-бі-сі.

Сваю апошнюю ролю, заснавальніка ЗША Бенджаміна Франкліна, ён сыграў у 2022 годзе ў серыяле «Франклін» на Apple TV+, які выйшаў на экраны ў 2024-м.

«У мяне была вельмі насычаная кар'ера. Цяпер я наўмысна не працаваў з 2022 года, бо зразумеў, што павінен спыніцца», — цытуе яго the Guardian.

«Я даволі шмат працаваў амаль 60 гадоў і не хацеў быць адным з тых людзей, якія паміраюць на здымачнай пляцоўцы», — дадаў акцёр. «Я вельмі рады ўзяць адпачынак. Але ў мяне няма нейкіх канкрэтных намераў. Калі здарыцца нешта асаблівае, я змагу вярнуцца», — сказаў Дуглас.

Ён таксама дадаў, што «цалкам шчаслівы» глядзець, як працуе яго жонка акторка Кэтрын Зэта-Джонс.

Ён таксама сказаў, што «спрабуе атрымаць добры сцэнар» для невялікага незалежнага фільма, але пажартаваў, што не гоніцца за працай, а яго гульня ў гольф паляпшаецца.

У 2010 годзе Дуглас прайшоў курс хіміятэрапіі і апраменьвання ад раку горла чацвёртай стадыі. У Карлавых Варах ён распавёў, што яму «пашанцавала» пазбегнуць аперацыі, падчас якой яму маглі выдаліць частку сківіцы і ён не змог бы граць далей.

На прэс-канферэнцыі Дуглас таксама пракаментаваў палітычную сітуацыю ў ЗША, сказаўшы, што адчувае, што яго краіна «фліртуе з аўтакратыяй».

Майкл Дуглас нарадзіўся ў сям'і выдатнага амерыканскага акцёра яўрэйска-беларускага паходжання Кірка Дугласа. Дзед і бабуля Майкла па бацькавай лініі, Гершэль і Бруня Даніловічы, былі габрэйскімі эмігрантамі з горада Чавусы. Маці — амерыканская актрыса Даена Дзіл.

Акцёр не адразу стаў вядомым, але спрадзюсаваная ім у 1975 годзе стужка Мілаша Формана «Палёт над гняздом зязюлі» з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі атрымала пяць «Оскараў».

Сапраўднае прызнанне Дугласу прынесла прыгодніцкая камедыя «Раман з каменем» і яе працяг «Жамчужына Ніла», а таксама фільм «Вайна мужа і жонкі Роўз».

«Оскара» за найлепшую ролю ён атрымаў за стужку Олівера Стоўна «Уол-стрыт» 1987 года. Але, мабыць, найбольшую вядомасць акцёру прынёс «Асноўны інстынкт» з Шэран Стоўн.

Каментары1

  • Дзякуй Чувасам
    08.07.2025
    За Данiловiчау, а Майклу за яго працу! Моцнага здароу*я i шмат гадоу

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць