Грамадства

Каваленка не разлічвае на амністыю

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка, які знаходзіцца ў магілёўскай калоніі № 19, не разлічвае на тое, што да яго будзе прыменена амністыя.
Пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Алена Каваленка.

Паводле яе слоў, 14 чэрвеня яна наведала Сяргея ў калоніі. «Сустрэча доўжылася дзве гадзіны ў прысутнасці супрацоўніцы калоніі. Сяргей сказаў, што на амністыю ён не разлічвае. Да таго ж усяго за тыдзень знаходжання ў атрадзе яму ўжо паспелі „прыляпіць“ адно парушэнне рэжыму адбывання пакарання. Нібыта ён у неналежны час ляжаў на ложку. Аднак аб тым, што ёсць „належны“ і „неналежны“ час, Сяргей нават не ведаў», — сказала жонка асуджанага.

Як адзначыла Алена, Сяргей адчувае на сябе пільную ўвагу з боку кіраўніцтва калоніі.

«Напрыклад, як толькі яго перавялі ў атрад, начальнік атрада сказаў яму, каб ён не размаўляў з іншымі зняволенымі на палітычныя тэмы і не займаўся агітацыяй. Акрамя таго, у яго ўважліва правяраюць тумбачку на прадмет лішніх рэчаў», — паведаміла Каваленка.

«Сяргея па-ранейшаму непакояць печань і ныркі. Паводле вынікаў абследавання ў яго быў выяўлены гепатоз печані. Як мне сказалі ўрачы, калі яго не лячыць, то ён можа прывесці да цырозу. Тым не менш лекі, якія я прывезла, у мяне не ўзялі, у тым ліку прэпараты кальцыю і магнію. Сёння Сяргей павінен мне патэлефанаваць і прадыктаваць спіс лекаў, якія яму дазволены», — сказала жонка зняволенага.

Яна адзначыла, што яе муж адчувае востры недахоп кальцыю,
«нават рыбу, калі яе даюць у калоніі, ён есць з касцямі». Каваленка таксама паведаміў жонцы, што ў адзенні цяпер важыць 69 кілаграмаў.

***

Сяргей Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года паводле абвінавачання ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе пра пакаранне, якое было вынесена апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. У лютым гэтага года Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля затрымання ён абвясціў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі прыкладна два месяцы.

18 мая Віцебскі абласны суд адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на прысуд. У магілёўскую калонію апазіцыянер быў этапаваны 19 мая.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў6

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей38

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла2

Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю1

Падчас візіту Патрыярха Кірыла на мінскай Нямізе паралізавала рух ВІДЭА9

Фатограф-агент Мішчук не памятае, як рабіў свой здымак на пашпарт прыкрыцця. І яшчэ шмат што не памятае10

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў6

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць