Грамадства11

«Няма прыкмет афіцыйнага ліста»: польскія спецслужбы пракаментавалі лісты з пагрозамі беларусам

Прэс-служба польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) пракаментавала «Белсату» рассылку лістоў нібыта ад яе імя беларусам у Польшчы з патрабаваннем тэрмінова пакінуць межы краіны. У спецслужбе назвалі такія паведамленні дэзынфармацыяй.

Фота: abw.gov.pl

У ABW пацвердзілі факт «фальшывай карэспандэнцыі, нібыта падпісанай намеснікам начальніка Агенцтва ўнутранай бяспекі, адрасаванай замежнікам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча».

«Ніводзін з выяўленых лістоў не мае прыкметаў афіцыйнага ліста, і, акрамя таго, яны змяшчаюць спасылкі на састарэлыя або неабавязковыя правілы», — гаворыцца ў адказе.

У польскім ведамстве таксама адзначылі, што праінфармавалі адрасатаў аб тым, што атрыманая імі карэспандэнцыя не паходзіць ад Агенцтва ўнутранай бяспекі. І што адпраўка любых лістоў адносна адміністрацыйных пастановаў, якія датычаць замежнікаў, не ўваходзіць у кампетэнцыю агенцтва.

«Вышэйназваныя дзеянні ёсць дэзынфармацыяй і могуць мець на мэце выклікаць грамадскі неспакой», — гаворыцца ў адказе.

Нагадаем, што 22 і 23 мая прынамсі два беларусы ў Польшчы — у Гданьску і Варшаве — атрымалі дзіўныя лісты ад імя спецслужбаў з патрабаваннем пакінуць краіну. У лістах, падпісаных нібыта намеснікам начальніка ABW, гаворыцца, што адрасату анулявалі ягоны від на жыхарства праз ягоную незаконную дзейнасць у Польшчы і што яму трэба пакінуць краіну цягам 10 дзён. Інакш пагражаюць прымусова выслаць у Беларусь.

Абодва лісты мелі абсалютна аднолькавы змест і не ўтрымлівалі ніякіх асабістых звестак атрымальнікаў. Яны былі адпраўленыя з Нямеччыны 14 траўня. Адпраўнік не пазначаны. У абодвух выпадках атрымальнікі лістоў — гэта людзі, якія вядуць камерцыйную дзейнасць, таму іхныя адрасы і грамадзянства можна адшукаць у адкрытым доступе. Адзін атрымальнік ліста, якога нібыта пазбаўляюць ДНЖ, ужо мае польскае грамадзянства.

Каментары1

  • Конон Моло́дый
    05.06.2025
    трэба ведаць палякау́ )

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць