Свет2121

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў

Яго не падтрымалі нават Z-блогеры.

Уладзімір Салаўёў

Прапагандыст Салаўёў у эфіры сваёй праграмы заклікаў да расстрэлу салдата тэрміновай службы, які зняў на відэа атаку дронаў на расійскі аэрадром і выклаў яго ў сацсеткі.

«А можна яго расстраляць, гэтага тэрміновіка? Вось вывесці гэту сволач перад строем і проста расстраляць, як здрадніка Радзімы», — заявіў Салаўёў.

Гэтыя словы выклікалі абурэнне нават у Z-супольнасці, заўважыў тэлеграм-канал Astra.

Напрыклад, тэлеграм-канал «Романоv Лайт» напісаў:

«Проста ў мярзоты чарговы раз сарвала дах. Ад поўнай беспакаранасці».

Z-блогер Раман Алёхін таксама раскрытыкаваў заяву Салаўёва, адзначыўшы:

«Чаму няма прэтэнзій да тых, хто ў Мінабароны адказвае за выхаванне і ідэалагічную працу? Падлетка, якога выхавалі на прынцыпе «не запосціў — значыць, не было», трэба расстраляць, а тых, хто павінен быў сфарміраваць з яго абаронцу радзімы — узнагародзіць? Дзіўная логіка».

Іншы Z-канал «ПриZрак Новороссии» дадаў:

«Ведаю аднаго чалавека, якога пасадзілі за экстрэмізм за фразу «За гэта расстрэльваць трэба…». А тут — маўляў, «гэта іншае». Ну, добра. Вось так і «пераможам».

Каментары21

  • Мама сына.
    02.06.2025
    Соловьёву чужого мальчишку не жаль расстрелять. А своего сыночка подальше отослал ,чтобы ненароком не пришлось выполнять роль защитника Родину. Он у него даже и в армии то не служил. Поэтому не Соловьеву решать, чьих детей расстреливать.
  • Браць кантэнт з Паркера сорамна ж
    02.06.2025
    Мабыць неяк свой кантэнт лепей
  • Не
    02.06.2025
    А чаму не? , не слушная.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць