Свет

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Таксама часткова будзе абмежаваны ўезд грамадзянам сямі краін.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб забароне на ўезд у ЗША грамадзянам 12 краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі і аб абмежаваннях на ўезд грамадзянам яшчэ сямі краін, піша Бі-бі-сі.

Уезд у ЗША забаронены грамадзянам Афганістана, М'янмы, Чада, Рэспублікі Конга, Экватарыяльнай Гвінеі, Эрытрэі, Гаіці, Ірана, Лівіі, Самалі, Судана і Емена.

Забарона ўступіць у сілу з 9 чэрвеня.

Часткова абмежаваны ўезд у ЗША грамадзянам Бурундзі, Кубы, Лаоса, Сьера-Леонэ, Тога, Венесуэлы і Туркменістана.

У відэазвароце з нагоды падпісання ўказа Дональд Трамп сказаў, што многія замежнікі, якія прыязджаюць у ЗША з краін, дзе нельга як след праверыць хадайніка аб візе, а таксама тыя, хто жывуць у ЗША з пратэрмінаванай візай, уяўляюць пагрозу для краіны.

«У XXI стагоддзі мы бачылі тэракт за тэрактам, учынены замежнікамі з пратэрмінаванымі візамі, з небяспечных месцаў з усяго свету», — сказаў Трамп.

Паводле слоў Трампа, у першы ж дзень свайго новага прэзідэнцкага тэрміну ён даручыў дзяржсакратару прааналізаваць, якія рэгіёны ўяўляюць у гэтым сэнсе найбольшую пагрозу для ЗША і да якіх трэба ўвесці абмежаванні.

«Усё вельмі проста: мы не можам дапускаць свабодную міграцыю з краін, дзе мы не можам упэўнена і дакладна праверыць тых, хто хоча ўехаць у Злучаныя Штаты», — патлумачыў Трамп.

Прэзідэнт паабяцаў, што чорны спіс будзе пераглядацца: калі ў нейкіх краінах сітуацыя палепшыцца, абмежаванні будуць змякчаныя, і наадварот — у спіс могуць быць дададзены новыя дзяржавы.

Дональд Трамп уводзіў забарону на ўезд грамадзянам некаторых краін яшчэ падчас свайго першага тэрміну — гэта было адно з першых яго рашэнняў на прэзідэнцкай пасадзе ў 2017 годзе.

Тады Трамп адмовіў у праве перасякаць мяжу ЗША грамадзянам Лівіі, Сірыі, Емена і Самалі. Пазней у спіс дадалі Паўночную Карэю, Венесуэлу і Чад.

Гэтая забарона шмат разоў аспрэчвалася ў судах, мадыфікавалася, але ў выніку ўстаяла — Вярхоўны суд ЗША большасцю ў адзін голас прызнаў яе адпаведнай Канстытуцыі.

Карэспандэнт агенцтва Reuters у Белым доме Джеф Мэйсан сказаў Бі-бі-сі, што адміністрацыя Трампа раней казала, што працуе над указам аб забароне на ўезд для грамадзян розных краін, і таму падпісанне не стала нечаканасцю.

«Пытанне ў тым, ці ўстаіць ён у судах», — Мэйсан упэўнены, што іскі абавязкова будуць, як і ў выпадку з указам 2017 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць