Грамадства2020

Антон Сурапін падазраецца ў дапамозе незаконнаму перасячэнню мяжы

Гэта прадугледжвае зняволенне тэрмінам ад 3 да 7 гадоў.

Стала вядома, што Антон Сурапін, затрыманы ў справе «шведскай медзведзіроўкі», падазраецца па ч.3 артыкула 371 Крымінальнага кодэкса Беларусі (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейсненае арганізаванай групай, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі).

Антона падазраюць у спрыянні гэтым злачынным дзеянням (арт. 16 КК РБ), грунтуючыся на размешчаных ім у інтэрнэце эксклюзіўных фота «шведскіх мядзведзікаў».

Учора яго ўпершыню дапытаў следчы.

— Адвакат паведаміў, што першы допыт рэдактара сайта bnp.by адбыўся ў панядзелак 16 ліпеня, у той час як Антона затрымалі 13 ліпеня, і ўсе выходныя ён правёў у СІЗА КДБ,
— пракаментаваў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. — Тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны яшчэ на 10 сутак. Бацькі Антона ўжо нанялі яму адваката.

Паводле Бастунца, падаўжэнне ўтрымання пад вартай не азначае, што Антону Сурапіну прад’явяць абвінавачванне.

— На жаль, гэта звычайная практыка для нашых следчых органаў — пратрымаць чалавека ў зняволенні як мага даўжэй. Лічыцца, што пад вартай затрыманы больш ахвотна супрацоўнічае са следствам, — рэзюмаваў Андрэй Бастунец.

Тым часам бацькі Антона Сурапіна збіраюць рэчы для перадачы сыну.

— Мы бачыліся з дзяжурным адвакатам, — распавяла Алена Сурапіна. — Ён сказаў, што Антон пачуваецца добра, у камеры ён знаходзіцца не адзін. Сёння раніцай мы нанялі адваката і збіраем рэчы для передачы Антону ў СІЗА.

* * *

Нагадаем, 20-гадовага фатографа Антона Сурапіна затрымалі ў пятніцу 13 ліпеня, пасля ператрусу ў яго кватэры. Супрацоўнікаў КДБ цікавіла размяшчэнне на сайце bnp.by здымкаў мядзведзікаў, якіх 4 ліпеня кідалі з самалёта шведы пад Мінскам з заклікамі да свабоды слова. Менавіта на гэтым рэсурсе і былі ўпершыню апублікаваныя здымкі «шведскіх мядзведзікаў».

Раней швед-арганізатар медзведзіроўкі Пэр Кромвел заявіў у інтэрв’ю «Нашай Ніве», што яны свядома не прыцягвалі беларусаў да сваёй акцыі, каб не падстаўляць іх пад удар. Нагадаем, што група шведаў прыляцела на самалёце над Мінск і скінула плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць