Архіў

Адам Глёбус

1977. Хацкевіч і сонечнасьць

Ёсьць адна рыса ў абліччы Гены Хацкевіча, якую інакш, як сонечнасьць, і не назавеш. Ён увесь зьзяе. Чырвоны, блакітны, жоўты колеры перамешваюцца ў ім, каб ствараць непоўторнае аптымістычнае зьзяньне. Таму і апранаецца Гена ярка. Аранжавыя кашулі і зялёныя штаны, пурпуровыя кеды і малінавыя шкарпэткі, белыя курткі і сінія пальчаткі пасуюць яму. Да яго вечнай усьмешкі, да вясёлых вачэй, да румяных шчок і цёмных кудзераў усё пасуе, але ён выбірае найярчэйшае, найстракацейшае, найарлекіяністае, каб падкрэсьліць, каб дадаць да сваёй радаснай сонечнасьці яшчэ крышку сьвяточнасьці. Аднойчы Гена Хацкевіч схібіў і пашыў сабе з чорнага аксаміту нагавіцы зь пінжаком. Такі быў той аксаміт чорны- чорны, такі глыбока-чорны, такі бяздонна-чорны, што нешта чарнейшае і ўявіць цяжка. У гэтым навюткім гарнітурчыку ён і забег да сябра-жывапісца ў майстэрню. «Ну як табе? Праўда, цудоўны строй? Я пра такі марыў!» Сябра прапанаваў гарбаты папіць. Хацкевіч не адмовіўся. Ён паразглядаў сябруковы карціны, пакуль той напой гатаваў, а потым бухнуўся на крэсла. «А-а-а!!!» — крык Хаца выбухнуў так, што жывапісец ледзь не ўпісяўся. «Ка-а-асьцюм!!!» — Гена круціўся пасярод майстэрні, спрабуючы зазірнуць на сваю дупу. На чорным аксаміце ільсьнілася і пералівалася алейная вясёлка. Гена сеў на палітру, дзе жывапісец шчодрай рукою панавыціскаў самых яркіх фарбаў. Ідучы рабіць гарбату, ён кінуў палітру на крэла, а Хацкевіч бухнуўся на яе. Нагавіцы прапалі, бо Генка спрабаваў іх адмыць шкіпінарам, цёр мылам, драў губкаю, а нарэшце, псыхануўшы, падраў на ласкуты. А як падраў, так і супакаеньне прыйшло. «Пінжак жа застаўся! Галоўнае – пінжак!» — разважаў Хацкевіч, ідучы ў краму па віно. Скон штаноў сябры адзначылі добрай выпіўкаю, падчас якой зрабілі выснову, што Хацу ня трэба насіць чорнае.

02.02.2005, 17:12

1987. Хацкевіч і мыла

Паветраны тэрарыст? Так, Хацкевіч — паветраны тэрарыст. Прынамсі, у асноўнай савецкай газэце, падаючы сьпіс паветраных тэрарыстаў СССР, на Гену не забыліся. «Мастак зь Менску, зрабіў спробу ўгнаць самалёт. Пакунак з двума кавалкамі гаспадарчага мыла ён назваў бомбаю і запатрабаваў ад пілётаў ляцець у Парыж. Камандзір карабля прыняў рашэньне не мяняць маршрут, карабель прызямліўся ў Растове. Група захопу хутка абясшкодзіла тэрарыста. Мэдыцынская камісія прызнала Генадзя Хацкевіча безадказным».

10.02.2005, 15:24

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць