Меркаванні4242

Яўка на выбарах у КР: проста людзям нецікавыя бойкі за пусты мех

Гісторык Аляксандр Пашкевіч адгукнуўся на вынікі выбараў у Каардынацыйную раду парадаксальна — допісам двухгадовай даўніны. Яго тлумачэнне надае і аптымізм: спрацавалі здаровыя грамадскія інстынкты.

Я стараюся па магчымасці не паўтарацца і не пісаць увесь час адно і тое ж, але сёння зраблю выключэнне і слова ў слова прадублюю пост двухгадовай даўніны. Актуальнасці ён зусім не страціў нават часткова, а нечага прынцыпова новага, што прымусіла б змяніць ці падкарэктаваць ранейшую думку, таксама не нарадзілася.

«Я адзін з тых, думаю, шматлікіх беларусаў, якія не галасавалі на выбарах у Каардынацыйную раду прынцыпова: і маючы для гэтага практычную магчымасць, і ўсведамляючы гэту магчымасць.

Прычына — разуменне таго, што з часоў нацыянальнага ўздыму 2020‑2021 гадоў прамінула шмат часу, і ўмовы радыкальна змяніліся. Нягледзячы на ўсе складанасці, і цяпер засталося нямала сфер, у якіх беларусы, неабыякавыя да лёсу сваёй бацькаўшчыны, могуць рабіць інвестыцыі ў будучую новую Беларусь. Культурная, медыйная, адукацыйная, праваабарончая, нават эканамічная сфера. А вось магчымасці рабіць нешта сапраўды карыснае ў сферы практычнай палітыкі сціснуліся да самага мінімуму. 

Пакуль у рэгіёне нестабільнасць і адпаведна будучы лёс Беларусі — адкрытае пытанне для заходняга свету, безумоўна ёсць сэнс у існаванні Офіса Ціханоўскай. Ва ўсякім разе зразумела, якія ягоныя функцыі. А вось для ўсяго астатняга беларускага палітычнага, у тым ліку (а мо і перадусім) для Каардынацыйнай рады, на жаль, нішаў цяпер няма.

Бо няма ніякіх рычагоў і механізмаў, каб праводзіць у жыццё патэнцыйна прынятыя Каардынацыйнай радай рашэнні. А без гэтага ўся яе дзейнасць будзе пустой гаварыльняй. І людзі гэта добра адчуваюць — хтосьці на свядомым, хтосьці на падсвядомым узроўні. Што знаходзіць адлюстраванне ў тым ліку і ў выніках галасавання, перадусім працэнтах яўкі.

На сваім уласным — і не толькі сваім, але таксама шматлікіх сяброў і знаёмых, — прыкладзе магу сказаць, што для многіх справа тут не ў зняверванні, адрыве ад беларускага парадку дня і нежаданні нешта рабіць для беларускай будучыні, не ў «хатаскрайніцтве». Жаданне нешта рабіць ёсць, няма жадання ўпісвацца ў гэты канкрэтны праект.

Паколькі рэальна незразумела, што ад яго карыснага можа быць на выхадзе.

Не магу пагадзіцца з тым, што Каардынацыйная рада важная як пляцоўка для трэніроўкі нейкіх палітычных навыкаў. Што тыя, хто пройдзе праз яе, нібыта будуць мець вялікі досвед і стануць больш палітычна канкурэнтаздольнымі, чым тыя, хто такога досведу не мае. Калі гэта гавораць, мне ўспамінаецца беларуская «старая апазіцыя», то-бок тыя беларускія актывісты, якія гадамі і дзесяцігоддзямі займаліся палітыкай у лукашэнкаўскай Беларусі пры фактычнай адсутнасці для гэтага ўмоў. Па логіцы, набыўшы багаты шматгадовы вопыт партыйнага і іншага будаўніцтва, у 2020 годзе яны павінны былі б яго скарыстаць і паўсюль весці ў тагачасных падзеях рэй.

Між тым мы бачылі зусім адваротнае — той багаты «вопыт» аказаўся зусім не запатрабаваным, а на ключавыя палітычныя ролі, з не вельмі шматлікімі выключэннямі, выйшлі зусім іншыя людзі. Якія не саступілі сваіх пазіцый у супольнасці і пасля, калі грамадскі ўздым спаў. Упэўнены, што гэтак жа сама будзе і на новым вітку гістарычнага развіцця, калі для Беларусі і беларусаў адкрыецца новае акно магчымасцяў. Новы час вылучыць новых палітычных лідараў, як гэта заўсёды ў такіх выпадках бывае, у інкубатарах іх не выгадуеш.

Таму, як па мне, лепш цяпер у гэтыя цацкі і не гуляцца. Практычнай карысці з гэтага яўна не будзе, а ідэйна-натхняльная функцыя гэтай дзеі пры ўдзеле ў галасаванні ўсяго некалькіх тысяч чалавек таксама сумнеўная.

Шкоду ж я бачу перадусім у тым, што калі рэальна карыснай дзейнасці праводзіць аб'ектыўных магчымасцяў няма, а структура існуе, то яна мусіць прынамсі рабіць імітацыю такой дзейнасці. І найбольш лагічны ў такіх умовах выплеск энергіі — шумныя публічныя бойкі за пусты мех. А гэта моцна дэмаралізуе ўсю супольнасць».

Каментары42

  • имя сестра, имя
    19.05.2026
    Всё проще - после гаюна никто не будет шарить паспорт и никакие персональные данные ни в какие инициативы. Любую активность нужно учитывать исходя из этих реалий
  • .
    19.05.2026
    > Што тыя, хто пройдзе праз яе, нібыта будуць мець вялікі досвед і стануць больш палітычна канкурэнтаздольнымі

    Такога не адбылося. Хутчэй, наадварот, некаторыя бачныя фігуры знізілі сабе рэпутацыю. (Канкурэнтнае асяроддзе таксама праяўляе здольнасці людзей.) Таксама вынік.

    Мяркую, гэтага баяцца астатнія палітыкі ў першую чаргу. А не "пустога меху". Пусты мех яны маюць і так, проста па-за межамі канкурэнтнага асяроддзя можна рабіць выгляд прарока даўжэй.

    Застаецца спадзявацца, што выбаршчыкі прымусяць сваіх новых дэпутатаў зрабіць нешта не пустое. Бо кожны, хто быў у КР, можа атрымаць пытанне: што зрабіў або хаця б што і як спрабаваў зрабіць.
  • усім дзякуй, усе вольныя
    19.05.2026
    Чаго толькі ні напішаш, каб абгрунтаваць грамадскую пракрастынацыю і пасіўнасць!
    Так бы мовіць, з думкай аб лёсах маёй Беларусі... з боку на бок перавярнуся. :D

    Здымаю капялюш перад дэлегатамі і выбаршчыкамі, дзякую арганізатарам.
    Усім астатнім, як ні дзіўна, таксама трэба аддзячыць - за абазначэнне перспектываў дэмсілаў: пры такім узрозні салідарных палітычных дзеянняў нейкія зрухі адкладваюцца на нявызначана доўгі час.

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі22

У адной з арганізацый работнік афіцыйна працаваў менш за 5 хвілін у дзень

У Расіі яшчэ больш спросцяць набор у войска зняволеных з турмаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць