Архіў

Маем «Праўнік»

Высілкамі аўтараў інтэрнэт-праекту «Praunik.org» накладам 299 асобнікаў выдадзены часопіс «Праўнік». Геніяльны!

Галоўны рэдактар «Праўніка» Ўладзіслаў Белавусаў характарызуе выданьне як праект для маладых і здаровых розумам юрыстаў і палітолягаў. Мэта часопісу — глядзець на права беларускімі вачыма. Выдаўцы ставяць наступныя задачы: кампэнсаваць брак якаснай юрыдычнай інфармацыі на беларускай мове, распрацаваць уласнабеларускую юрыдычную тэрміналёгію ды аб’яднаць беларускамоўных студэнтаў-правазнаўцаў. Колькі месяцаў таму сайт praunik.org cтварылі студэнты й асьпіранты прававых спэцыяльнасьцяў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ды Менскага дзяржаўнага лінгвістычага ўнівэрсытэту.

Першы нумар часопісу зьмяшчае матэрыялы пра ўсе галіны права — ад канстытуцыйнага да крымінальнага. Вялікая ўвага надаецца Эўрапэйскаму праву, зважаючы на сучасныя працэсы эўрапейскай інтэграцыі і тое, што Беларусь мае багатую гістарычную спадчыну ў галіне права: юрыдычныя дакумэнты часоў ВКЛ ды Статуты.

Каб пазьбегнуць правінцыялізацыі выданьня, рэдкалегія плянуе наладзіць супрацоўніцтва зь вядучымі спэцыялістамі ў галіне права з эўрапейскіх унівэрсытэтаў.

Ідэя стварэньня беларускамоўнага юрыдычнага выданьня ўзьнікла яшчэ паўтара году таму, і за гэты час пройдзены шлях ад стварэньня сайту да выданьня першага нумару часопісу. Часопіс надрукаваны накладам 299 асобнікаў у Смаленску пры ўдзеле Цэнтру падтрымкі выдавецкіх ініцыятыў. Тое, што прэзэнтацыя «Праўніка» адбывалася ня ў сьценах БДУ і не ў прысутнасьці запрошаных афіцыйных асоб, выразна характарызуе стаўленьне апошніх да ініцыятывы студэнтаў права. Паводле слоў рэдкалегіі, іх родная альма-матэр не дапамагала, але й не перашкаджала. З боку кіраўніцтва юрыдычнага факультэту няма пакуль ніякай рэакцыі на стварэньне беларускамоўнага юрыдычнага выданьня. Тым ня менш, выдаўцы плянуюць даслаць часопіс у бібліятэкі ўсіх ВНУ, што маюць юрыдычныя факультэты, а таксама ў замежныя ўнівэрсытэты, дзе навучаюцца беларускія юрысты.

Часопіс выдаецца па-беларуску і ангельску. Беларуская мова жыве ажно ў трох варыянтах: клясычны правапіс, «наркамаўка» і лацінка. З аўтараў «НН» у «Праўніку» выступаюць Пётра Рудкоўскі і Сяргей Богдан.

Рэдакцыйная калегія чакае прапаноў з боку аўтараў, і ня толькі студэнтаў ды асьпірантаў. Патрабаваньні да тэкстаў — актуальнасьць, якасьць і патэнцыял з гледзішча цікавасьці для чытачоў. Тэксты можна дасылаць на электронны адрас часопісу praunik @praunik.org.

Перакладчык Лявон Баршчэўскі на прэзэнтацыі зазначыў, што «пасьля ўбачанага і пачутага адчувае, што недарма пражыў жыцьцё». Таксама ён заявіў аб сваёй гатоўнасьці ўсяляк дапамагчы стваральнікам часопісу ў якасьці лінгвіста і выказаў упэўненасьць у тым, што «маладыя людзі дажывуць да таго моманту, калі плён іх дзейнасьці спатрэбіцца і будзе выкарыстоўвацца па прызначэньні».

Падстава для такога энтузіязму — сур’ёзны маштаб выданьня, зададзены першым нумарам, а таксама бездакорная культура мовы. Гэтым «Праўнік» радыкальна розьніцца ад самапальных галіновых публікатак 1990-х. Затое няма ў выданьні лішняй мэтафізыкі, якой раней так грашыў беларускі інтэлектуалізм. Выданьне «ARCHE», «Палітычнай сферы», «Праўніка» адлюстроўвае важную тэндэнцыю прафэсіяналізацыі беларускамоўнае пэрыёдыкі і яе набліжэньня да заходніх стандартаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць