Новы міністр культуры.
1. Працаваў у міністэрстве культуры да ЛукашэнкіЦікава, што гэта ўжо другі прыход Барыса Святлова ў міністэрства культуры. Ад 1991 ён ужо працаваў намеснікам міністра культуры пры Яўгену Вайтовічу. «Добры чыноўнік, які ў той час нічым сябе не прыявіў», — кажа былы дэпутат Вярхоўнага савета Пятро Садоўскі.
Барыс Святлоў быў «байцом» першага беларускага студэнцкага атрада на будаўніцтве2. Працаваў на БАМе
Барыс Святлоў вядомы не толькі як чыноўнік у сферы адукацыі, але і кіназнаўца. У даведніку «Беларускае кіно» ягоным працам адведзеная цэлая старонка. Кола ягоных навуковых інтарэсаў — кіно, тэлебачанне, відэа, мультымедыя. Шлях у кіно быў абраны яшчэ таму, што ягоны бацька Уладзімір Святлоў у свой час быў рэжысёрам.3. Кіназнаўца
На публічных мерапрыемствах Барыс Святлоў імкнецца ўжываць беларускую мову. Універсітэт культуры таксама з’яўляецца самай беларускамоўнай ВНУ краіны. «Са мной ён заўсёды гаворыць4. Беларускамоўны
Будучы рэктарам Універсітэта культуры Барыс Святлоў казаў, што на кожнага ягонага выпускніка адразу дзве заяўкі. Ён прапаноўваў павялічыць мэтавы набор, калі пэўная ўстанова адпраўляе юнака вучыцца, каб ён потым прыехаў працаваць на гэтую ўстанову. Таксама аднойчы Святлоў растлумачыў, чаму выпускнікі не хочаць ехаць працаваць у вёску: «Яны і згодны былі б застацца, калі атрымалі б адпаведныя ўмовы: тое ж жыллё, добры заробак. Але мы не можам ім у гэтым дапамагчы: усё гэта — у кампетэнцыі мясцовых улад. І калі малады чалавек не задаволены, ён будзе шукаць сабе іншае месца працы — канешне, бліжэй да сталіцы, калі не ў ёй самой».5. Тлумачыў, чаму выпускнікі не едуць у вёску
Каментары