Улада22

Расійскія ракетныя войскі адмовяцца ад «МАЗаў»

Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння адмовяцца ад закупак «МАЗаў» і перасядуць на расійскія «Камазы».

Мінабароны Расіі плануе да канца 2013 года адмовіцца ад закупак беларускіх ваенных грузавікоў і цягачоў маркі «МАЗ», якія выкарыстоўваюцца ў якасці платформаў для балістычных ракет «Ярс» і павінны былі стаць носьбітамі перспектыўных комплексаў «Авангард», паведамляюць «Известия».

Па словах высокапастаўленай крыніцы ў глаўкамаце Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, замест беларускіх грузавікоў міжкантынентальныя ракеты будуць ставіць на айчынныя «КамАЗы».

— З гэтай мэтай на Камскім заводзе ў 2013 годзе заканчваюць перспектыўныя грузавыя шасі «Платформа». На іх мы ўсталюем не толькі пускавыя ўстаноўкі, але і ўсе дапаможныя комплексы: рухомыя інтэрнаты, машыны забеспячэння баявога дзяжурства і г.д., — кажа ён.

Беларусам пакуль не далі канчатковай адмовы ад іх прадукцыі. У РВСН ўжо паступілі першыя серыйныя мінскія грузавікі на новым шасі МЗКЦ.
У рамках ваеннага супрацоўніцтва з Беларуссю да 2014 года расійскія войскі атрымаюць некалькі дзясяткаў «Ярсаў» на мінскіх машынах, але новых закупак ўжо не будзе.

Па словах вайскоўцаў, расійскія машыны лепш адпавядаюць тэхнічным патрабаванням: «У беларусаў грузападымальнасць 80 т, у нашых — больш за 85 т. Хуткасць па перасечанай мясцовасці — 35–40 км/гадз супраць 30 км/гадз. Глыбіня пераадольваемага броду 1,5 м, у мінчан — 1,1 м ».

Ад «МАЗаў» могуць адмовіцца ўсе віды і роды Узброеных сіл, калі «Платформа» прыжывецца ў РВСН.

Аднак ягоныя калегі з тэхнічных службаў у «КамАЗ» не ўпэўненыя. Адзін з іх сказаў " «Известиям», што ў расійскага вытворцы практычна няма вопыту стварэння вялікагрузных складаных аўтамабіляў.

Грузавікі Мінскага аўтазавода маркі 7912/7917 на шасі МЗКЦ-79.221 лічацца сімвалам РВСН. На іх перавозіліся практычна ўсе савецкія рухомыя комплексы, у тым ліку знакамітая СС-20. Ва ўсіх парадах на Краснай плошчы ўдзельнічалі менавіта «МАЗы».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць