Грамадства33

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда

Выпадак адбыўся на рэйсе Мінск — Смалявічы.

14 ліпеня на прыгарадным маршруце №447 адбыўся інцыдэнт, які абурыў бацькоў: дзіця з інваліднасцю апынулася на ўзбочыне пасля таго, як кіроўца запатрабаваў аплаціць праезд, хаця паводле заканадаўства яно мае права на бясплатны праезд. Больш за тое, за адзін дзень кіроўца двойчы адмовіўся перавозіць непаўналетняга пасажыра, паведамляе smolevichi-24.by.

А 7:37 на прыпынку «Дзінараўка» на маршруце «Мінск — Смалявічы» кіроўца аўтобуса запатрабаваў ад дзіцяці аплаціць праезд, нягледзячы на тое, што непаўналетні меў пры сабе сапраўднае пасведчанне інваліда III групы, якое дае права на бясплатны праезд. Пасля адмовы аплачваць праезд кіроўца высадзіў пасажыра.

А 13:38 гісторыя паўтарылася ўжо на прыпынку «Беларэчанская» ў зваротным кірунку. Той самы кіроўца зноў не ўзяў у аўтобус дзіця з інваліднасцю, спаслаўшыся на нібыта неаплачаны праезд. 

Высветлілася, што кіроўца сапраўды парушыў патрабаванні заканадаўства, але, як аказалася, з-за ўласнага недастатковага ведання прававых нормаў.

«Мы ўстанавілі, што кіроўца, які абслугоўваў маршрут №447 «Мінск — Смалявічы», сапраўды дапусціў неправамерныя дзеянні, кіруючыся памылковым асабістым тлумачэннем нормаў заканадаўства, якія рэгулююць перавозку дзяцей з інваліднасцю, — пракаментаваў сітуацыю дырэктар аўтапарка №18 Юрый Кульваноўскі. — Мы прыносім свае прабачэнні пасажыру і яго законным прадстаўнікам за прычынены стрэс і нязручнасці».

Каментары3

  • Антось
    15.07.2026
    У непаўнагадовых няма груп інваліднасці - у іх ступень страты здароўя - ад першай да чацвёртай. І калі для дарослага трэц'я група інваліднасці - гэта найлягчэйшая, то для непаўнагадовага трэц'я ступень страты здароўя - гэта вельмі цяжкі выпадак
  • Нямида
    15.07.2026
    Казлина бессердечная.
  • Спадар
    16.07.2026
    Нямида, не. Ён проста не ведаў. Пытанне зразумела, а як яго на маршрут выпраўлялі без інструктажа? Ці не ў гэтым справа?

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 13

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 13

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць