Грамадства66

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

46‑гадовая жыхарка Рэчыцы Таццяна Шарак доўгі час працавала ў б'юці-сферы.

Таццяна Шарак. Фота з яе старонкі Укантакце

Таццяна Шарак — выпускніца Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У 2003 годзе жанчына абараніла дыплом на эканамічным факультэце па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне». 

У Таццяны двое непаўналетніх сыноў. Працуе яна майстрыхай па нарошчванні валасоў у Рэчыцы.

Нядаўна жанчыну асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яе абвінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Звычайна гэты артыкул звязаны са справай Гаюна.

Таццяне прысудзілі хатнюю хімію.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай.

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік «Гаюна» Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбылася ўцечка інфармацыі, і абвясціў пра закрыццё праекта. 

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • ISANS
    15.07.2026
    Очередной приговор по "делу Гаюна" — это не просто "утечка", а закономерный итог полной профессиональной непригодности кураторов проекта в вопросах оперативной безопасности. Если оценивать ситуацию с точки зрения практики спецслужб, а не поверхностных публикаций в медиа, перед нами классическая картина провала контрразведывательного режима со стороны руководства ISANS и лично Антона Мотолько.
    Во-первых, провал с "Черной книгой Беларуси" (ЧКБ). Спецслужбам ГУБОПиК изначально была не нужна база данных ЧКБ сама по себе — глупо думать, что они искали там списки собственных сотрудников. Целью инфильтрации агента Артура Гайко была оперативная разработка источников. Им нужно было выявить конкретных людей внутри Беларуси, которые сливали информацию. Из-за полного отсутствия верификации со стороны ЧКБ Гайко получил доступ к администрированию и смог деанонимизировать информаторов. По этой же схеме велась разработка Софьи Сапеги: её вели через контроль чатов ЧКБ, а её "якобы парень" Роман Протасевич, судя по всему, в процессе разработки использовался спецслужбами как оперативный вектор для контроля её перемещений и её последующего выманивания под арест.
    Во-вторых, "дело Гаюна". Оставить в системе администрирования бота активную, бессрочную ссылку доступа, которую силовики смогли использовать после задержания одного из участников, — это детская ошибка. Спецслужбам даже не пришлось применять сложный хакинг — им буквально оставили открытую дверь. В итоге режим получил готовый массив метаданных и ID-адресов тысяч реальных людей внутри страны, превратив их в легкие цели для зачистки.
    Для структур ISANS это уже второй провал стратегического уровня. Спецслужбы режима не делают ничего сверхъестественного — они просто пользуются абсолютным дилетантством "экспертов" демсил в вопросах информационной гигиены, за которое простые беларусы платят годами тюрьмы.
  • Андрусь
    15.07.2026
    Гэтай "навіне" ўжо 10 дзён.
  • Ggf
    15.07.2026
    Злачынства рэжыму супраць чалавецтва якое не мае тэрміну даўніны.

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць