У выступе перад Федэральным сходам Уладзімір Пуцін паабяцаў што Расія не прыйдзе да таталітарнага рэжыму.
«Спробы дзяржавы ўмешвацца ў сферу перакананняў і поглядаў людзей — гэта, безумоўна, праява таталітарызму. Гэта для нас цалкам непрымальна», — зазначыў Пуцін. Ён дадаў, што ўлады «не павінны дзейнічаць шляхам забарон і абмежаванняў».
Ён таксама адзначыў, што Расія паважае ўніверсальныя дэмакратычныя прынцыпы і выказаўся за абмежаванне правоў чыноўнікаў і палітыкаў на замежныя рахункі і акцыі. Паводле Пуціна, абмежаванні павінны закрануць не толькі чыноўнікаў, але і іх сваякоў.
Ён дадаў, што палітыкі, якія фінансуюцца з-за мяжы, не могуць быць палітыкамі ў Расіі.
Пуцін адзначыў, што карупцыя «знішчае рэсурс нацыянальнага развіцця».
Каментары