Свет1111

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў прызначэнне кангрэсмена ад Фларыды Майка Уолтца дарадцам па нацыянальнай бяспецы ў сваёй будучай адміністрацыі.

Майк Уолтц. Фота: AP Photo / Jacquelyn Martin

Трамп зазначыў, што яго будучы саветнік па нацыянальнай бяспецы з'яўляецца «экспертам па пытаннях пагроз з боку Кітая, Расіі, Ірана і глабальнага тэрарызму». 

Уолтц — ветэран арміі ЗША. Ён мае досвед працы ў Пентагоне дарадцам, а таксама працаваў у сектары абароны кіраўніком аднаго з падрадчыкаў Мінабароны. У Палаце прадстаўнікоў ён займаецца тэмай супрацьстаяння Кітаю і змяншэння залежнасці ад кітайскіх рэсурсаў і лічыцца адным з самых жорсткіх яго крытыкаў у Рэспубліканскай партыі.

Ён выступае за далейшую падтрымку Украіны, але з упорам на кантроль за выдаткамі сродкаў амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў.

Чытайце таксама: 

Трамп мае намер намінаваць Марка Рубіа на пасаду дзяржсакратара

Каментары11

  • Кашмар
    12.11.2024
    Уф. Ёсць надзея, што традыцыйная Рэспублiканская партыя захавала свой уплыŷ i не дазволiць Трампу запоŷнiць усе вакансii MAGA-iдыётамi. Ну i напэŷна ён будзе лепш, чым слiмак Салiван.
  • Уладзь
    12.11.2024
    Кончаныя, разьбірацца хоць крыху трэба! Альбо не крывадушнічаць!
  • Васіль
    12.11.2024
    Анцірасейскі ястраб у лепшых традыцыях. Рэакцыя маскоўскіх ботаў гаворыць сама за сябе.

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць