Грамадства2626

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята

У новым выпуску ТОКу пісьменніца і нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч назвала пратэсты 2020 года максімальна ідэалістычнымі.

Пратэсты 2020. Фота: AP Photo File

Згадваючы пратэсты 2020 года, Святлана Алексіевіч заўважыла, што яны былі хіба што самыя ідэалістычныя з тых, што яна бачыла ў сваім жыцці, хаця шмат ездзіла па свеце і шмат бачыла людзей, якія пратэстуюць, хочуць жыць інакш.

«Але ў нас гэта было вельмі ідэалістычна. Я памятаю — я ж там жыву (у «доме Чыжа» на Нямізе — НН) — міма мяне кожны ранак ішлі калоны гэтых людзей, сотні тысяч людзей. Я спускалася і праходзіла трохі з імі. І гэта былі прыгожыя маладыя жанчыны з дзецьмі ў вазках. (…)

Я думаю, наколькі мы адчувалі сябе ў бяспецы! Наколькі мы былі рамантычныя! Мы чамусьці ўяўлялі, калі вакол свет гудзе і мяняецца, то нешта павінна адбыцца і ў нас. Вось гэты галоўны выйдзе і пабачыць, што нас так шмат, што мы думаем інакш».

Алексіевіч заўважае, што ніхто з пратэстоўцаў не думаў пра сілавы сцэнарый: «Ніхто з нас не быў гатовы да крыві. (…) Цяпер, хіба што, было б больш жорстка, сапраўды, была б ужо кроў. А тады мы думалі, што гэта свята, што гэта прыгожа».

Разважаючы аб тым, чаму людзі так думалі, пісьменніца прыводзіць прыклад: «Калі людзі семдзесят гадоў сядзелі ў лагеры, і вось яны выйшлі з гэтага лагера. І вось гэты чалавек стаіць за варотамі лагеру. Што, гэта свабодны чалавек? Гэта не свабодны чалавек. Ён не ведае, што такое свабода».

Алексіевіч заўважае, што ў час, калі разваліўся СССР і Беларусь атрымала незалежнасць, «было вельмі шмат прыгожых, чужых, не сваіх слоў», якімі карысталіся людзі. Сярод іх і такія словы, як свабода і дэмакратыя. Але яны, на погляд пісьменніцы, не былі «абжыты нашай культурай, нашай душой, сэрцам, нашай практыкай жыцця. Гэта ўсё было неабжытае. Засталася такая незапоўненая прастора».

Пісьменніца заўважае:

«Я была ў адной вельмі старой мячэці, і раптам вырваліся ў гіда такія словы: «паніка незапоўненай прасторы». І я падумала: «Якое дакладнае вызначэнне нашага жыцця. Мы не ведалі, што рабіць з гэтай незапоўненай прасторай. Нам не было чым запоўніць. Прастору трэба запаўняць матэрыяльна. Трэба ведаць, што рабіць. А мы не ведалі. Ну не любілі камунізм. Нам падалося, што камунізм мёртвы. Гэта была таксама памылка. Але як ісці да свабоды, як яе дабівацца, гэтага вопыту ні ў каго не было».

Па словах Алексіевіч, яна ведала «ўсіх апазіцыянераў, расійскіх і нашых» і можа гаварыць як за сябе, так і за іх аб тым, што «мы не ведалі, што рабіць, мы былі летуценнікі, мы былі пражэкцёры, мы былі людзьмі, якія выхаваліся на кухні, якія ніколі не мелі практычнага прыкладу, што рабіць. Хаця побач суседзі, палякі, ужо нешта рабілі».

Па словах Алексіевіч, магчымай прычынай такой сітуацыя магло быць тое, што «у нас не хапала людзей, якія думалі самастойна». «У Балтыі, Польшчы іх было болей, бо там была іншая гісторыя. Нашай маленькай краінай вельмі жорстка абыходзіліся. У вайну і ў ГУЛАГу гінулі найлепшыя.

І мы выйшлі з дастаткова збедненым чалавечым патэнцыялам. Не таму, што ў нас людзі іншыя. Не. Толькі таму, што гэтыя дыктатары, хто быў наверсе, у Крамлі, вельмі баяліся маленькіх дзяржаў. І перадусім яны там вынішчалі інтэлігенцыю, якая магла б нешта зрабіць.

І гэты «чырвоны чалавек», якія толькі што выйшаў з-за варот лагеру, што ён пачаў рабіць? Тое, што ён умее, — ваяваць, забіваць адзін аднаго, красці, дзяліць гэтую краіну. Ну, Беларусь яшчэ не паспелі, а ў Расіі ўсюды разрывалі кавалкі гэтага пірага», — тлумачыць пісьменніца і заўважае: «Маршы ў нас былі прыгожыя, але час нам папаўся вельмі жорсткі».

Глядзіце цалкам:

Каментары26

  • Маё імя
    12.11.2024
    Затое цяпер мы ведаем, што факт атрымання Нобелеўскай прэміі не робіць аўтаматычна з чалавека інтэлектуала.
  • Kub
    12.11.2024
    Я пра Свята думаў у 1991, але Алексіевіч думала пра СССР...
  • Жора
    12.11.2024
    Шынкоўка-нарэзка глупстваў працягваецца. Не ідэалістычны пратэст, а свядомае правакаванне дыктатуры на рэпрэсіі, максімальна цынічнае - людзкія жыцці і лёсы ў абмен на палітычную партыю "вместе" бабарыкі-калеснікавай і замежныя ваяжы Ціханоўскай і "офіса".

Цяпер чытаюць

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі2

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст48

Макрон запрасіў еўрапейскіх лідараў у Парыж на тэрміновыя перамовы13

«Будзем адкрытыя: калі не Брусэль, то Масква». Зяленскі ў Мюнхене выступіў як ідэолаг моцнай аб'яднанай Еўропы7

Украіна атрымае тысячы ўдарных дронаў са штучным інтэлектам ад еўрапейскай кампаніі8

Марка Рубіа пагаварыў па тэлефоне з Лаўровым11

Прадстаўнікі адміністрацыі Трампа выпраўляюцца ў Саудаўскую Аравію для перамоў з расіянамі 10

Міністр спорту лічыць міжсабойчык беларускіх і расійскіх біятланістаў у Раўбічах альтэрнатыўным чэмпіянатам свету. І вось чаму4

«Фота кватэры пенсіянеркі, якая чакае званка ад махляроў». Найлепшыя твіты тыдня8

У Вялікабрытаніі навучыліся амаль цалкам аднаўляць літый і графіт з выкарыстаных батарэй электрамабіляў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі2

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць