Свет11

Удзельнік забойства Паліткоўскай атрымаў 11 гадоў турмы

Кіраўнік аператыўнага падраздзялення ГУУС Масквы Дзмітрый Паўлючэнкаў набыў пісталет і перадаў яго выканаўцу забойства.

Маскоўскі гарадзкі суд сёньня прысудзіў да 11 гадоў зьняволеньня былога міліцыянта Дзьмітрыя Паўлючэнкава за саўдзел у забойстве аглядальніцы «Новой газеты» Ганны Паліткоўскай.
Паўлючэнкаў таксама абавязаны судом выплаціць у якасьці маральнай кампэнсацыі сям’і Паліткоўскай 3 мільёны рублёў.

Справа Дзьмітрыя Паўлючэнкава разглядалася ў спэцыяльным парадку, паколькі ён пагадзіўся на супрацоўніцтва са сьледзтвам і прызнаў віну. Аглядальнік «Новой газеты» Ганна Паліткоўская была забітая 7 кастрычніка 2006 года ў пад’езьдзе свайго дома на Лясной вуліцы ў Маскве.

Паводле сьледзтва,

нехта Гайтукаеў летам 2006 году на замову нявыяўленай асобы за ўзнагароджаньне арганізаваў злачынную групу з мэтай забойства Паліткоўскай.
У склад групы ўвайшлі яго знаёмыя: кіраўнік апэратыўнага падразьдзяленьня ГУУС Масквы Дзьмітрый Паўлючэнкаў, былы апэратыўны супрацоўнік міліцыі Сяргей Хаджыкурбанаў і трое братоў Махмудавых.

У якасьці ўзнагароды ўдзельнікам злачыннай групы Гайтукаеў перадаў Паўлючэнкаву 150 тысяч даляраў.

Паўлючэнкаў, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, наладзіў сакрэтнае сачэньне за Паліткоўскай, каб выявіць яе месцазнаходжаньне, распарадак дня і маршруты перамяшчэньня. Паўлючэнкаў таксама набыў пісталет з глушыльнікам і перадаў яго выканаўцу забойства. Паліткоўская была забітая пяцьцю стрэламі.

Паводле рашэньня судзьдзі Аляксандра Замашнюка,

адбываць пакараньне Паўлючэнкаў будзе ў калёніі строгага рэжыму. Тэрмін будзе залічвацца ад 23 жніўня 2011 года. Гэта азначае, што ў калёніі падсудны правядзе 9 гадоў і 8 месяцаў.
Ужо праз 6 гадоў ён зможа падаць прашэньне аб ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.

Расьсьледаваньне адносна астатніх фігурантаў справы таксама завершанае, цяпер яны знаёмяцца з матэрыяламі справы. Крымінальная справа ў дачыненьні да заказчыкаў выдзеленая ў асобную вытворчасьць.

Каментары1

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →