Усяго патроху99

Львы тры гады кармілі суродзіча, які патрапіў у капкан — фоты

У Танзаніі львіны прайд тры гады клапаціўся пра маладога субрата, які павольна паміраў з-за металічных прутоў вакол шыі.

Кранальная гісторыя адбылася ў сямействе львоў, якія жывуць у нацыянальным парку Мікумі ў Танзаніі. Дзікія звяры павялі сябе ў адносінах да суродзіча лепш, чым часам паводзяць сябе некаторыя людзі.

Прайд тры гады выходжваў свайго сабрата, закутага ў металічны «нашыйнік».

Параненага льва турысты ўпершыню заўважылі яшчэ ў 2009 годзе:

шыю жывёлы сціскала пятля з жалезных прутоў, у якой малады леў апынуўся яшчэ дзіцём, трапіўшы ў пастку браканьераў.
— Паляўнічыя расстаўляюць пасткі на дробных жывёл — такіх як антылопа імпала. Хутчэй за ўсё, цікаўнае львяня засунула туды галаву і вырвалася на волю ўжо разам з драцяной пятлёй на шыі, — распавёў старшы наглядчык запаведніка Уільям Мвакілема.

З часам юны цар звяроў стаў сапраўдным закладнікам сваіх кайданоў.

З кожным годам дрот ўсё глыбей упіваўся ў шыю льва, асуджаючы яго на доўгую і пакутлівую смерць ад удушша.
— Пасля першага ж сігналу аб тым, што наш гадаванец трапіў у бяду, мы рабілі спробы адсачыць і вызваліць яго. Але тэрыторыя нашага запаведніка занадта вялікая, а нораў у гэтых жывёл вельмі асцярожны, — распавядае Мвакілема. — Так што леў выжыў толькі дзякуючы клопатам сваіх суродзічаў.

Па словах супрацоўнікаў запаведніка, усіх іх ўразілі паводзіны дзікіх звяроў. Браты і сёстры параненай жывёлы падтрымлівалі яго сілы, прыносячы яму ежу з палявання.

— Яны не забілі яго, як звычайна паступаюць са слабымі самцамі. Наадварот, львы не давалі яму загінуць ўвесь гэты час, пакуль людзі не маглі дапамагчы, —
дадаў наглядчык.

Сумеснымі намаганнямі рэйнджары і турысты змаглі высачыць паміраючага льва толькі ў жніўні гэтага года. На месца адразу ж выклікалі ветэрынараў, якія на час усыпілі пакутніка, каб яму дапамагчы. — Гэта была вельмі небяспечная працэдура.

Пяць субратаў нашага пацыента абаранялі свайго сваяка, так што нам прыйшлося адганяць іх на джыпах.
У выніку нам удалося зняць дубцы з яго шыі. Пашкоджанні былі настолькі глыбокімі, што, калі б не ўмяшаліся мы, хутка было б ужо позна, — паведаміў Уільям Мвакілема.

Апрацаваўшы раны, людзі пакінулі льва здаравець ў крузе яго адданай сям’і. Праз некалькі месяцаў пасля выратавальнай аперацыі нядаўняга палоннага браканьерскай пятлі зноў заўважылі на прасторах запаведніка.

Па словах наглядчыкаў,

леў ужо амаль цалкам акрыяў, на яго шыі і галаве нарэшце пачала расці грыва, а пра страшныя раны цяпер нагадваюць толькі глыбокія шнары.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму3

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Усе навіны →
Усе навіны

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

Дырэктарка дзіцячага цэнтра, дзе размаўляюць выключна на рускай, абвінавачвае чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў у хлусні27

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода1

У выніку ўдараў Ізраіля па Іране ліквідаваныя дзевяць вядучых фізікаў-ядзершчыкаў4

Рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны: Мінск крымінальны пры Сталіне2

Зяленскі: Лукашэнка баіцца і перанясе вучэнні далей ад мяжы з Украінай16

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага11

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму3

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць