Старшыня Асацыяцыі Памор’я Архангельскай вобласці Іван Масееў прызнаны вінаватым у экстрэмізме. Яго прысудзілі да штрафу ў 100 тыс. расійскіх рублёў (28 млн беларускіх, або 3 тыс. даляраў) за негатыўны каментар пра расейцаў у інтэрнэце.
Ён асуджаны па крымінальным артыкуле аб дзеяннях, «накіраваных на прыніжэнне годнасці групы асоб па прыкметах нацыянальнасці і паходжання».
Следства пастанавіла, што Масееў пакінуў у інтэрнэце негатыўны каментар пра расейцаў 1 красавіка 2012 г. Каментар напісаў карыстальнік «Паморы». Эксперты сцвярджаюць, што ён быў адпраўлены з камп’ютара Масеева.
Раней Масееў адмаўляў ўсе абвінавачванні. У панядзелак на судзе ён хадайнічаў аб вяртанні яго справы ў пракуратуру, заявіўшы чарговы раз, што ў яго справе не канкрэтызавана абвінавачванне.
Раней аб адсутнасці экстрэмізму ў выказванні заяўляла эксперт Паўночнага федэральнага універсітэта Таццяна Сідарава.
Каментары