Грамадства88

У рукі сілавікоў трапілі дакументы Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. Як гэта магло адбыцца?

Тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча апублікаваў паперы, звязаныя з Асацыяцыяй беларускіх добраахвотнікаў — супольнасцю беларусаў-ветэранаў вайны ва Украіне. «Наша Ніва» спытала аднаго з актывістаў асацыяцыі, экс-каліноўца Аляксандра Клачко, пра тое, як магла здарыцца такая ўцечка.

Паперы, якія апублікаваў Пратасевіч, датычаць структуры і задач асацыяцыі, там пазначаныя імёны супрацоўнікаў аб'яднання. Яшчэ адна папера — тэкст пад назвай «Навошта Літве падтрымліваць ветэранаў вайны ва Украіне» з прапановамі па дзяржаўнай дапамозе экс-добраахвотнікам, якія перабраліся ў Літву. Таксама ў канале, сярод іншага, з'явіўся расповед пра канфлікт з кіраўніцай беларускага шэлтара ў Польшчы, якая быццам адмовілася засяліць туды былога ваяра.

Пратасевіч апублікаваў і паперы, якія ў канале названыя «фінансавай справаздачнасцю» каліноўцаў. Паводле інфармацыі канала, у гэтых паперах пазначаныя даныя па даходах і выдатках палка Каліноўскага.

Аляксандр Клачко адзначае, што адным з актывістаў Асацыяцыі беларускіх дабраахвотнікаў быў Васіль Верамейчык — былы каліновец, якога затрымалі ў лістападзе 2024-га. Мужчыну схапілі ў В’етнаме і вывезлі ў Беларусь, дзе ён з таго часу знаходзіцца пад вартай.

На прыладах у Васіля, кажа Клачко, знаходзілася шмат інфармацыі датычна дзейнасці асацыяцыі. Аўтарам ці суаўтарам часткі з гэтых папер з’яўляўся сам Верамейчык. Такім чынам, у рукі сілавікоў маглі трапіць усе матэрыялы, якія знаходзіліся на прыладах Васіля або да якіх Васіль мог мець доступ.

Аляксандр адзначае, што не параўноўваў слова ў слова напісанае ў злітых паперах з арыгіналам:

«Агульны сэнс у іх адлюстроўвае публічныя і ўнутраныя абставіны, з якімі сутыкаліся беларускія ветэраны пасля вяртання да мірнага жыцця. Частка інфармацыі, якая згадваецца ў паперах, прама агучвалася ў СМІ — становішча і патрэбы беларускіх ветэранаў і іх сем'яў на той час. Па іншай частцы, звязанай з шэлтарам у Варшаве, нічога сказаць не магу, бо не быў бокам узаемадзеяння ў той сітуацыі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Пабраціму з языком у дупе
    15.03.2025
    Пабрацім, Літва самога Сашу Клачко хацела выпіхнуць. Ён нават акцыі пратэста ладзіў з плакатамі.
    Як можа чалавек, якога Літва сама хоча выкінуць з Літвы праводзіць дзеянні па факце выпіхвання Верамейчыка з Літвы і Еўропы?
    Тут павінны іншыя заступіцца і за Клачко і за Верамейчыка. Такія як вы, напрыклад.
  • Пабрацім
    15.03.2025
    Пабраціму з языком у дупе, калі ты баішся, што цябе папруць з той Літвы, няма чаго туды сунуцца, спрадаючы сумленне! Ён пазіцыянуе сябе як нейкі кіраўнік нейкай групы па нацыянальнай бяспецы нейкай Каардынацыйнай Рады. Чаму за сябе ён лямантаваў на кожным рагу, а як далі ВНЖ, адразу знік? Людзей абараняць у западло ўжо? Тады мо хай не піярыцца як нейкі актывіст. Маем ужо группу вядомую, якая сядзіць гадамі ў Літве з дыпламатычнымі статусамі і пляваць хацела на беларусаў!
  • Група вядомая
    15.03.2025
    Пабрацім, цьфу на вас

Цяпер чытаюць

Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы. Яна цудам засталася жывой

Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы. Яна цудам засталася жывой

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

Папулярнага расійскага генерала пасадзілі на 5 гадоў1

Гендырэктар хакейнага «Дынама» адчуў беспрэцэдэнтны экстаз ад прыезду на трэніроўку Лукашэнкі7

Завербаваны ГРУ аферыст. Што за літовец рассылаў у ЕС пасылкі, якія загараліся4

У суботу пахаладае і будзе нават мокры снег і замаразкі

Крама «Суседзі» ў Слуцку сёння своечасова не адкрылася: работнікі зладзілі страйк9

Будзе амністыя да 80-годдзя Перамогі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы. Яна цудам засталася жывой

Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы. Яна цудам засталася жывой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць