У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі
Хуткая дапамога ехала на чырвонае святло.

Сёння раніцай у ДТЗ у Гродне, што адбылося на рагу вуліцы Гаспадарчай і Курчатава загінула 19-гадовая дзяўчына.
67-гадовы кіроўца хуткай медыцынскай дапамогі рухаўся па вуліцы Курчатава з боку вуліцы Дзяржынскага, на скрыжаванні з вуліцай Гаспадарчая папярэдне праехаў на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan. У ДТЗ загінула 19-гадовая кіроўца «Nissan», піша ДАІ Гродна.
У Брэсце аварыя здарылася каля 3.08 ночы. 26-гадовы берасцеец на Volkswagen, рухаўся па праспекце Машэрава ў кірунку ад бульвара Касманаўтаў да вуліцы Піянерскай. Паблізу дома №67 ён не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на святлафор і загінуў на месцы.

Каментары