Аўто2626

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Цяпер усе камеры на беларускіх дарогах пачалі паралельна са сваёй асноўнай функцыяй адсочваць і аўтамабілі без пройдзенага тэхагляду. Такую інфармацыю 12 сакавіка распаўсюдзіла ў сацсетках Гродзенская Дзяржаўтаінспекцыя, заўважыў «Тэлеграф». 

«Усе камеры кантролю хуткасці, а таксама камеры маніторынгу па ўсёй Беларусі зараз паралельна правяраюць дзяржтэхагляд аўтамабіля. Калі яго няма, робяць аўтаматычнае фота, а следам вам прыляціць «ліст шчасця» са штрафам», — гаворыцца ў заяве Гродзенскай ДАІ.

Кантроль за тэхаглядам з дапамогай дарожных камер у Беларусі ўвялі яшчэ ў 2023 годзе, аднак да нядаўняга часу гэтую функцыю маглі выконваць толькі асобныя камеры. На працягу ўсяго мінулага года кампанія «Белтэлекам», якая адказвае за сістэму камер вонкавага назірання, «Белтэхагляд» і ДАІ распрацоўвалі алгарытм узаемадзеяння.

У «Белтэхаглядзе» на пачатку мінулага года папярэджвалі, што на поўную моц новая сістэма сачэння на дарогах павінна запрацаваць у 2025 годзе. На пачатак гэтага года, паводле інфармацыі прадпрыемства, па ўсёй Беларусі налічвалася толькі 16 участкаў, абсталяваных камерамі, якія фіксуюць не толькі хуткасны рэжым, але і наяўнасць тэхагляду.

За кіраванне транспартным сродкам без допуску да ўдзелу ў дарожным руху вадзіцелям у Беларусі пагражае штраф у памеры да 3 базавых велічынь (126 рублёў). Калі ж «зловяць» без тэхагляду паўторна на працягу года, то памер штрафу павялічыцца да 5 базавых (210 рублёў).

Дарэчы, калі аўта без тэхагляду трапіцца на камеры фіксацыі некалькі разоў на працягу адных сутак, то штраф уласніку машыны за гэтае парушэнне выпішуць толькі адзін.

Каментары26

  • Лёлік з-пад Лімасола
    13.03.2025
    На волю, час сталець і адпусціць гэтую інфантыльную думку. Штрафы за адсутнасць тэхагляду ўсёж скарачаюць колькасць карчоў на дарогах. Прынамсі ў гарадах, што ўжо не дрэнна
  • /\
    13.03.2025
    велічыня ж. велічыня, РДМ велічыні, велічыню, велічынёй (-ёю);
    мн. НВ велічыні, велічынь, велічыням, велічынямі, велічынях
  • На волю
    13.03.2025
    Лёлік з-пад Лімасола, чаму трэба скарачаць колькасць карчоў на дарогах? Бедным людзям трэба забараніць карыстацца аўтатранспартам? Пенсіянер на лецішча хай не ездзіць?

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам47

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»7

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам47

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць