Аляксандр Лукашэнка прызначыў свайго былога памочніка па эканоміцы,экс-кіраўніка Нацбанка краіны, цяперашнягавіцэ-прэм ’ера Пятра Пракаповіча «сматрашчым» ва ўрадзе па пытаннях мадэрнізацыі вытворчасці.
«Хачу адразу расставіць акцэнты. За гэтую працу адказваюць члены ўрада, кіраўнікі мясцовых органаў улады і дырэктары прадпрыемстваў.
А Пятро Пятровіч Пракаповіч накіраваны ва ўрад, прабачце за гэтае слова, «сматрашчым» ад імя прэзідэнта за рэалізацыяй гэтых праблем.Так, ён непасрэдна кантралюе, выпрацоўвае сістэму кантролю і першым ва ўрадзе арганізоўвае гэтую дзейнасць. Калі вы, Міхаіл Уладзіміравіч [Мясніковіч], ды іншыя думаеце, што мы правалім планы па мадэрнізацыі і за гэта адкажа Пракаповіч, вы памыляецеся», — працытавала Лукашэнку афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА. Гэтую заяву ён зрабіў у пятніцу на пасяджэнні ўрада.
Мадэрнізацыю прамысловасці А.Лукашэнка назваў «стратэгічнай лініяй».
«Сматрашчы» — гэта тэрмін з рускага крымінальнага жаргону. Так зладзеі называюць чалавека, які прызначаны крымінальнымі аўтарытэтамі сачыць за парадкам і «абшчаком» — г.зн. зладзейскай касай.
Гэта не першы выпадак, калі Аляксандр Лукашэнка карыстаецца турэмным жаргонам. Напрыклад, ён часта ўжывае выраз «накланяць».
Сітуацыя ў краіне не вельмі кепская і не кепская.
«Сітуацыя ў краіне ў нас характарызуецца тым, што ў нас недастаткова добра, — такі ўступ зрабіў Аляксандр Лукашэнка на пятнічнай нарадзе.— Сітуацыя, якая ў нас склалася ў мінулым годзе, катэгарычна недапушчальная сёлета. Паўтор мінулага года будзе азначаць неадкладную адстаўку ўрада!».
Каментары