Грамадства11

Беларусь знаходзіцца сярод краін-лідараў па ліку адмоваў ва ўездзе ў ЕС

Беларусь знаходзіцца сярод краін-лідараў па ліку адмоў ва ўездзе ў ЕС. Аб гэтым сведчаць дадзены, атрыманыя Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS).

Паводле слоў аналітыка BISS Андрэя Елісеева, у 2011 годзе шэнгенскую візу не змаглі атрымаць больш як шэсць тысяч грамадзян Беларусі. У цэлым у краіне было выдадзена ўсяго 4,6% ад усіх шэнгенскіх віз свету.

Паводле даных даследаванняў інстытута, лік адмоў грамадзянам Беларусі ва ўездзе ў ЕС з 2008 года павялічваецца ў сярэднім на 10% у год.
Аналітыкі звязваюць гэта галоўным чынам з агульным ростам выдаваных у Беларусі шэнгенскіх віз і ростам ліку паездак у Еўрасаюз у гэты перыяд.

Больш як 95% выпадкаў адмоў ва ўездзе прыходзяцца на пагранічныя органы Польшчы і Літвы. Гэта звязана з натуральнай перавагай перамяшчэння грамадзян Беларусі ў ЕС праз польскую і літоўскую межы.

Паводле інфармацыі BISS, дзве асноўныя прычыны адмоў ва ўездзе ў ЕС звязаныя з праходжаннем мяжы з несапраўднай візай ці відам на жыхарства, або з адсутнасцю дастатковых грашовых сродкаў для запланаванага знаходжання ў ЕС.

Пры гэтым аналітыкі адзначаюць, што высокая доля адмоў з прычыны недастатковасці фінансавых сродкаў на запланаваны перыяд знаходжання за мяжой з’яўляецца характэрнай менавіта для Беларусі. Беларускія грамадзяне часцей за жыхароў любой іншай краіны сутыкаюцца з адмовамі ва ўездзе ў ЕС па фінансавай прычыне.

Па ўсёй бачнасці, частка выпадкаў з гэтай катэгорыі, нароўні з адсутнасцю дастатковых фінансавых сродкаў, складаюць выпадкі праходжання без сапраўднага медыцынскага поліса, адзначае аналітык.

У той жа час у Беларусі адзначаецца адносна малая доля адмоў з прычыны няздольнасці прад’явіць доказы мэты паездкі і ўмоў знаходжання. З 2006 года лік адмоў беларусам ва ўездзе з гэтай прычыны паменшыўся амаль у пяць раз.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН.

Каментары1

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму20

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе4

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →