Грамадства44

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан

На мінулым тыдні да Дзмітрыя на вуліцы падышоў іншы Дзмітрый — не проста так, а таму што тэрмінова спатрэбіліся грошы, 25 рублёў. Схема нагадвае тую, пра якую пісалі крыху больш за год таму: супадае нават нумар тэлефона, піша Onliner.by.

Ілюстрацыйнае фота

Усё адбылося ў сталічнай Малінаўцы. Да Дзмітрыя падышоў незнаёмец і папрасіў 25 рублёў на бензін — вельмі трэба, а грошы ён абяцаў вярнуць увечары.

— Чалавек вельмі настойліва прасіў, а я даверлівы, схільны бачыць у людзях толькі добрае і верыць. Ён прасіў на бензін, бо трэба тэрмінова запраўляць машыну, з’ездзіць да бацькоў і гэтак далей, — апісвае чытач.

Дзмітрый перавёў грошы на карту, незнаёмец пакінуў свой нумар тэлефона. Але прайшло некалькі дзён, мужчына з вуліцы нічога не вярнуў, хоць наўпрост ад гэтага не адмаўляўся — проста быў заняты, захварэў.

Тады і ўзніклі падазрэнні: ці то серыйнаму зборшчыку грошай патрэбна медыцынская дапамога, ці то гэта добра прадуманая схема з разлікам на тое, што ніхто не захоча праз 25 рублёў уступаць у доўгія разборкі.

Дарэчы, апошняе працуе: Дзмітрый таксама нікуды не звяртаўся, бо часу на гэта няма. Ён лічыць, што лепш, калі звернуцца некалькі пацярпелых, калі яны ёсць, тады і агульная сума доўгу будзе іншай.

— Гэтыя 25 рублёў для мяне нічога не значаць, проста хочацца, каб чалавек больш нікому не нашкодзіў.

Пра чалавека, які прадстаўляўся Дзмітрыем і прасіў грошы на бензін, пісалася ў кастрычніку 2023 года. Тады легенда была падобнай, але сумы розныя — 15, 20, 30 рублёў. Людзі, якія давалі грошы, звычайна стамляліся на стадыі перапіскі і потым спынялі дыялог з Дзмітрыем.

Нумар тэлефона ў гэтых гісторыях супаў, ён заканчваецца на 65—70, стылістыка паведамленняў таксама вельмі падобная. Зараз гэты нумар не адказвае на ўваходныя званкі.

Каментары4

  • Ё
    21.01.2025
    Дурасць нейкая. Калі вы на вуліцы даёце грошы незнаёмым людзям, то ў апошнюю чаргу трэба разлічваць, што яны вам вернуцца. Вы альбо даёце пад умовай што не вернуцца, альбо не даёце. А пачынаць перапіскі, траціць свой час і нервы, гэта сябе не паважаць .
  • Віталь
    21.01.2025
    Развод пад ўсялякімі прэдлогамі з рознымі легендамі папулярная з'ява на Украіне. Але беларускае ноу-хаў вось гэтыя далейшыя незразумелыя перапіскі.
  • бабруйчанін
    21.01.2025
    Віталь, Дакладна І чым болей т.зв. " бежанцаў" " уцекачой" з поздня зараз ...і пасля будзе у Беларусі тым болей шчырыя добразычлівыя беларусы сутыкнуцца з гэтым і яшчэ больш горшым.
    " Гадальнікі таро" белае братэрства ашуканцы кшталту ГардонАРэстовіча пабірушкі розныя прапаведнікі.Рабіновічі .30год утульна сябе там адчувалі .
    Аб гэтым папереджал пасля 2014 і падчас 2020 яны сябе паказалі " бежанцы" якіх прытулілі дапамаглі
    І ні трэба кідацца " у істэрыкі" самі ведаеце

Цяпер чытаюць

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове4

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове

Усе навіны →
Усе навіны

МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не27

Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля пагроз Масквы

На выхадзе з метро ў цэнтры Мінска адвалілася частка столі ФОТАФАКТ4

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў21

Затрыманых у часе анлайна віцебскіх трэш-стрымераў адправілі прыбіраць мемарыял

На Камароўцы з'явіліся беларускія маліны па 160 рублёў за кілаграм

Adidas зняў крутую пяціхвілінную кароткаметражку да чэмпіянату свету па футболе з Шаламэ, Бэкхэмам, Зіданам, Месі і дэль П'ера1

У Расіі загінуў палітвязень, якога пасадзілі за малюнак Пуціна ў выглядзе пеніса з георгіеўскай стужкай5

«А 4‑й гадзіне ночы мы зразумелі, што серверы проста вычышчаныя». Яраслаў Іванюк расказаў падрабязнасці пра атаку на анлайн-бібліятэку «Камунікат»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове4

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць