Свет44

СБУ затрымала галоўнага псіхіятра УСУ, які за час вайны разбагацеў больш чым на $1 мільён

Ён быў намеснікам старшыні Цэнтральнай вайскова-медычнай камісіі і прымаў рашэнні аб прыдатнасці вайскоўцаў да службы. Усю набытую маёмасць зарэгістраваў на жонку, дзяцей і іншых давераных асоб.

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны затрымалі галоўнага псіхіятра Узброеных сіл, які з'яўляецца намеснікам старшыні Цэнтральнай вайсковай камісіі і вырашае пытанні аб прыдатнасці вайскоўцаў да праходжання службы. 

Паводле «Украінскай праўды», гаворка ідзе пра Алега Друза. Па матэрыялах справы, гэты чыноўнік на працягу поўнамаштабнага ўварвання набыў актываў на больш як мільён долараў ЗША.

Пры гэтым ён не адлюстроўваў адпаведную маёмасць у сваёй дэкларацыі і аформіў яе на сваю жонку, дачку, сыноў і іншых старонніх асоб.

Як высветліла расследаванне, на працягу 2022-2024 гадоў падазраваны набыў:

— прыватны дом у Абухоўскім раёне Кіеўскай вобласці;

— дзве кватэры ў г. Кіеве;

— 1 кватэру ў г. Адэса;

— 2 зямельныя ўчасткі ў Абухоўскім раёне Кіеўскай вобласці;

— БМВ Х7 2024 г.;

— БМВ Х7 2022 г.; 

— БМВ Х5 2023 г.; 

— БМВ Х3 2022 г.;

а таксама іншую маёмасць.

Падчас вобыскаў у яго следчыя СБУ знайшлі таксама 152 тысячы долараў ЗША і 34 тысячы еўра.

Каментары4

  • Батальон Варшава
    21.01.2025
    Цэ естем што?
  • Цікава
    21.01.2025
    Чувак нават не выдумывау, на дзяцей на жонку. Увесь гэты патрыятызм для бічей якія не змаглі адкупіцца. Грошыкі вось сапраўдная сіла. Не разумею, эліта сядзіць за кардонам. Пьюць, гуляюць. А Мыкола с пад магазіна свае ланцугі бароніць на нуле, як маскалі тут няма розніцы.
  • Працуй, працуй бот
    21.01.2025
    Цікава , канешне такім лукаботам і саўкам няма розніцы, ім крэмль і масква бліжэй. Ты як сапраўдны савок, судзіш аб усёй краіне і нацыі толькі на падставе некалькіх працэнтаў карупцыянераў, якія ёсць абсалютна ў любой краіне. Але саўку гэтага не зразумець, саўку трэба адпрацоўваць крамлёўскія загады ды срэбранікі, прасоўваючы маскоўскія наратывы.

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне4

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

Праз пагрозу атакі дронаў адмянілі ўсерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць