Грамадства66

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе

20 чалавек былі выдвараныя.

Фота: Укрінфарм

Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны ў 2024 годзе прызнала ўцекачом аднаго грамадзяніна Беларусі, яшчэ шасцёра атрымалі дадатковую абарону, паведамляе Укрінфарм са спасылкай на Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны (ДМСУ).

«На працягу 2024 года: прызнаны ўцекачом 1 грамадзянін Расійскай Федэрацыі і 1 грамадзянін Рэспублікі Беларусь; прызнаны асобай, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне, 27 грамадзян РФ і 6 грамадзян Беларусі», — праінфармавалі ў прэс-службе ДМСУ.

Па звестках міграцыйнай службы, на працягу 2024 года ў дачыненні да замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія незаконна знаходзіліся ва Украіне, было прынята 400 рашэнняў аб прымусовым выдварэнні.

«У прыватнасці, у дачыненні да грамадзян Расійскай Федэрацыі прынята 101 рашэнне аб прымусовым выдварэнні, у дачыненні да грамадзян Беларусі прынята 20 рашэнняў аб прымусовым выдварэнні», — адзначылі ў ведамстве.

Каментары6

  • Жыгуль
    21.01.2025
    Калі коратка, то цяперашняя украінская ўлада варожая да беларусаў, дыскрымінуе іх па нацыянальнасці, але перыядычна "отдаёт должное" Лукашэнка.
  • Як і ты
    21.01.2025
    Омг, і ўсё яны са стойла “расейскага міра”
  • Такіх як ты
    21.01.2025
    Жыгуль , варожая да саўкоў ды рускамірцаў.

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа84

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць