Эканоміка99

Расія разглядае магчымасць выдзялення Беларусі крэдыту на 2 млрд даляраў

Расія разглядае магчымасць выдзялення Беларусі крэдыту, паведаміў журналістам міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў 15 сакавіка перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Стрэльні (пад Санкт-Пецярбургам).

«Гэта перамоўная пазіцыя, нашы кіраўнікі разглядаюць гэтае пытанне», — цытуе кіраўніка Мінфіна РІА Новости.

Паводле слоў міністра, гаворка ідзе аб міждзяржаўным крэдыце ў памеры 2 мільярды даляраў.

Але ён можа не спатрэбіцца, калі Беларусь у 2013 годзе прыватызуе дзяржмаёмасць на 2,5 мільярда даляраў, дадаў Сілуанаў.

Кіраўнік Мінфіна нагадаў, што ў мінулыя гады Беларусь абяцала прыняць меры па прыватызацыі дзяржмаёмасці на названую суму (маецца на ўвазе абавязацельства, узятае на сябе Беларуссю пры атрыманні стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС), але «гэтага не было зроблена». «Калі сёлета ўсё-такі Беларусь зможа рэалізаваць маёмасць на гэтую суму, то крэдыт не запатрабуецца», — сказаў расійскі чыноўнік.

Нагадаем, некалькі дзён таму інфармаваныя крыніцы паведамілі, што на перамовах у Санкт-Пецярбургу беларускі бок мае намер прасіць у Расіі крэдыт у памеры 2 млрд. даляраў на мадэрнізацыю эканомікі. Нібыта ўжо ёсць падрыхтаваны Мінскам праект адпаведнага пагаднення.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак5

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак

Усе навіны →
Усе навіны

Тры гады валілі лес у Фінляндыі. Вярнуліся і адкрылі сваю майстэрню пад Фаніпалем2

У Столінскім раёне са стралянінай затрымлівалі «Ладу»

Пад Полацкам ужо 28 см снегу

«Ток» з Севярынцам: пра знаёмства з Ціханоўскім, прыход Калеснікавай, стаўленне да Бабарыкі і прэтэнзіі Зянона Пазняка30

Павел Севярынец расказаў, што думае пра агента КДБ у шэрагах сваёй партыі Яўгена Дудкіна5

Белы дом апублікаваў кадры з прэзідэнтам Венесуэлы Мадурам пасля яго дастаўкі ў ЗША15

Прадстаўнік «Белпола» заявіў, што ў іх ёсць дэталёвыя планы ўсіх рэзідэнцый Лукашэнкі20

Інфармацыя пра ўдар па маўзалеі Чавэса аказалася расійскім фэйкам4

Фізіка з Інстытута ядзерных праблем асудзілі за палітыку. Ён распрацоўваў мадэлі суперкалайдараў і перакладаў Ubuntu на беларускую8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак5

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў «атрымаю палкоўніка — і на пенсію»: першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць