Нерухомасць1717

Рыэлтарка паказала, у якім стане сям'я пакінула дом пасля сутак адпачынку. Яна была ў шоку

Але некаторых яе патрабаванні да арандатараў абурылі.

Фота тут і далей: скрыншоты з відэа 

Рыэлтарка паказала, у якім стане пакінула арэндны дом сям'я з шасці чалавек пасля дня пражывання.

Заходзячы ў драўляны дамок, яна паказвае, што на ўваходзе ўсё добра, таму адразу падымаецца на другі паверх.

«Паўсюль прыбрана, нават гірляндачкі сабе ўключалі. Запраўлены ложак, што рэдкасць у арэндным жытле. Побач канапа, на ёй склалі бялізну», — расказвае яна і падсумоўвае, што на другім паверсе ўсё выдатна.

Далей яна спускаецца на першы паверх і заходзіць у санвузел, дзе акуратна развешаны халаты і ручнікі, а ракавіна так блішчыць, нібыта яе памылі. У лазні арандатары нават паднялі паддоны з падлогі, каб яна прасохла.

«Гэта не людзі, а проста выключэнне з правіл. Настолькі акуратны дом пасля выезду!» — радуецца рыэлтарка, пасля чаго заходзіць у галоўны пакой і бачыць там камплімент у выглядзе закаркаванай бутэлькі шампанскага.

Далей яна праходзіць у кухонную зону і паказвае, што людзі таксама памылі за сабою ўвесь посуд.

«Калі так ставяцца да арэнднага дома, то гэта сапраўднае выключэнне з правіл. Здавалася б, мы жывём у XXI стагоддзі і ўсе павінны за сабой прыбіраць, але так робяць далёка не ўсе. Сённяшні выезд проста ўразіў нас: наколькі файныя людзі, наколькі прыбрана, наколькі яны цэняць усё!

Мы здаём пяць дамоў адпачынку і працуем ужо чацвёрты год. І паверце, ёсць выезды, пасля якіх хочацца цалкам памыцца — настолькі за суткі можна загадзіць дом. Але пасля такіх выездаў рэальна з'яўляюцца сілы і энергія працягваць», — кажа рыэлтарка.

@domaklever Вот так вот бывает#беларусь #отдыхбеларусь #отдых #рекомендации ♬ оригинальный звук - ДОМА КЛЕВЕР. Отдых в Беларуси.

Але ў каментарах да відэа некаторыя абурыліся.

«Прыехаць адпачыць, каб прыбраць ваш дом — так сабе адпачынак. Прыбраў у межах разумнага і дасвідос. За ўсё заплачана».

«Шчыра скажу, калі мы здымаем, пасля сябе парадак не пакідаем. Мы арандуем, каб адпачываць, а не выконваць яшчэ хатнюю працу, але гасцінец пакідаем, гэта дзякуй за тое, што прыбяруць пасля нас».

«Вы павінны прыбіраць, а не адпачывальнікі, вам за гэта плацяць грошы».

Многія пры гэтым пішуць, што звыклі прыбіраць за сабой, і тут няма дзіўнага.

Каментары17

  • Наті
    04.01.2026
    А я лічу, што кватэру трэба заставіць у тым стане, у якім яе зняў
  • арандатар
    04.01.2026
    гэта БАЗА
  • бабруйчанін
    04.01.2026
    Сусiд
    Т.зв " р Іванам" і сусідам ні здаю..падобны
    Адзін цікавей за іньшага суседзі вакол Беларусі

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары3

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»45

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне1

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары3

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць