Грамадства77

Інструктар тлумачыць, як магла адбыцца трагедыя з беларускай, якую знесла плынню пад Мурманскам

За некалькі дзён да трагедыі з беларускай падчас айсфлоатынгу ў Мурманску плынню знесла пяцярых турыстаў з Кітая і Індыі.

У Мурманскай вобласці Расіі працягваюць шукаць 58‑гадовую грамадзянку Беларусі. Яна прапала 1 студзеня падчас групавога айсфлоатынгу у рацэ Тулома. Гэта від экстрэмальнага адпачынку, калі чалавек плавае ў ледзяной вадзе ў спецыяльным гідракасцюме.

Следчыя завялі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 238 Крымінальнага кодэкса Расіі — аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў.

Вядома, што айсфлоатынг праводзіў мясцовы сертыфікаваны гід. Па сведчаннях відавочцаў, калі беларуску стала зносіць плынню, арганізатары знаходзіліся на беразе.

Спецыяльныя гідракасцюмы для айсфлоатынгу могуць трымаць цяпло да 6 гадзін. Яны добра трымаюць чалавека на вадзе, але плыць у іх непадрыхтаванаму чалавеку складана.

Так выглядае айсфлоатынг. Ілюстрацыйнае фота аднаго з такіх тураў у Мурманску

У сацсетках пад навіной пра зніклую беларуску пакінуў каментар адзін з арганізатараў айсфлоатынгу ў Мурманску, Павел Ермакоў. Ён адразу адзначыў, што трагедыя з беларускай здарылася не ў іх, але патлумачыў, як маглі развівацца падзеі.

Павел спачатку апісвае, як айсфлоатынг арганізуе яго каманда. Яны праводзіць такія купанні ў закрытай і асветленай бухце Кольскага заліва, у якой практычна няма плыні. Кожная група праходзіць абавязковы інструктаж, і адно з асноўных правіл — не выплываць з бухты ў заліў.

«У Кольскім заліве вельмі моцныя прыліўна-адліўныя плыні. Узровень вады змяняецца 4 разы на суткі і розніца паміж вялікай і малой вадой можа дасягаць 3,5 метра! Уявіце, якой моцнай можа быць плынь».

У вадзе з групай павінен пастаянна знаходзіцца інструктар, плюс некалькі чалавек дзяжураць на прычале.

«Усе нашы супрацоўнікі навучаныя дзеянням у экстранных сітуацыях (маюць пасведчанні матроса-выратавальніка, праходзілі курсы першай дапамогі, маюць досвед дайвінга і фрыдайвінга ў арктычных водах). Нават нягледзячы на тое, што мы нікому не дазваляем выплываць з бухты і ўвесь час за гэтым сочым (для тых, хто ігнаруе нашы правілы, купанне сканчаецца і яны ідуць у спецыяльнае цёплае памяшканне грэцца і піць чай), у нас на дзяжурстве ёсць сапы і маторная лодка».

Далей арганізатар выказаў сваю версію, што магло прывесці да трагедыі.

«Купанне было арганізавана на рацэ Тулома, якая ўпадае ў Кольскі заліў і мае моцную плынь, дадамо да гэтага моцную адліўную плынь у заліве (мяркуючы па часе здарэння, якраз быў адліў). Інструктара ў вадзе не было (мяркуючы па навінах), ды нават калі б і быў, мог бы дагнаць у моцнай плыні толькі аднаго пацярпелага. Што б у гэты час рабілі іншыя ўдзельнікі групы, незразумела».

Ён заўважае, што, імаверна, ніхто з удзельнікаў купання не быў прывязаны страховачным тросам, не было маторнай лодкі, на якой можна было б хутка дагнаць і эвакуяваць пацярпелую ў цёплае памяшканне.

«Сітуацыя ўскладнілася яшчэ і тым, што цяпер у Мурманску марознае надвор'е да -30, а тэмпература вады ў заліве +2, з-за чаго над залівам стаіць густы шчыльны туман. Таксама на шыраце Мурманска працягваецца палярная ноч, практычна заўсёды цёмна. Кантраляваць у неасветленым месцы ў такіх умовах досыць складана, калі не сказаць немагчыма».

За некалькі дзён да трагедыі з беларускай, 26 снежня, падчас айсфлоатынгу ў Мурманску плынню знесла пяцярых турыстаў з Кітая і Індыі. Але іх паспелі вылавіць і на надзіманай лодцы давезці да берага.

Каментары7

  • ●
    04.01.2026
    Жизнь зависит от надежности гидрокостюма . Они проходят сертификацию , тех обсл , .... ?
  • премиядарвинг
    05.01.2026
    заебахтунг рашинг лайфинг эндинг
  • Федзя
    05.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць