Грамадства55

Павел Севярынец расказаў, што думае пра агента КДБ у шэрагах сваёй партыі Яўгена Дудкіна

Пакуль палітык знаходзіўся ў зняволенні, яго паплечнік па партыі Яўген Дудкін прызнаўся ў шматгадовым добраахвотным супрацоўніцтве са спецслужбамі. У новы выпуску ТОК Павел Севярынец разважае пра маральную бездань здрады і тлумачыць, ці магчыма аднавіць разбураны давер пасля працы на спецслужбы.

Павел Севярынец прызнаецца, што ў яго «не ўмяшчаецца ў галаве», як малады чалавек можа зрабіць такі выбар свядома:

«Гэта вельмі цяжкі асабісты выбар для маладога чалавека. Я проста не ўяўляю, у мяне не змяшчаецца ў галаве, як можна добраахвотна ісці на супрацоўніцтва са спецслужбамі… Тым больш ведаючы, што адбываецца. Тым больш у такой сітуацыі, калі рэальна проста ідзе вайна, не толькі ва Украіне, вайна ідзе ва ўсім рэгіёне. І рабіць вось такі выбар…»

Павел Севярынец

Для тых, хто апынуўся на кручку ў сілавікоў, Севярынец бачыць толькі два сумленныя шляхі:

«Альбо ты гэта адразу адкрываеш, альбо проста выходзіш з палітыкі. І ў тым, і ў другім выпадку шлейф застаецца. То-бок дзейнічаць пасля гэтага вельмі цяжка».

«Калі пакаянне сапраўды шчырае, і калі чалавек сапраўды шчыра хоча прынесці карысць Беларусі, гэта будзе бачна па пладах», —

даводзіць Севярынец і заўважае, што пакуль не сустракаўся і не думае сустракацца з Дудкіным. Калі ж той сам захоча сустрэцца, то, паводле слоў Паўла, ён выслухае яго гісторыю і паглядзіць проста ў вочы.

Яўген Дудкін. Фота: яго фэйсбук

Паводле слоў палітыка, спецслужбы дзейнічаюць метадычна: яны складаюць псіхалагічныя партрэты і выбіраюць тых, хто патэнцыйна можа зламацца. Таму для любога публічнага дзеяча пільнасць ва ўласным жыцці становіцца пытаннем бяспекі ўсяго руху:

«Тыя, хто працуюць супраць Беларусі, складаюць псіхалагічныя партрэты, падцэльваюць і выцэльваюць тых, хто зламаецца, хто паддасца. Трэба быць вельмі асцярожнымі і пільнымі ў сваім асабістым жыцці. Трэба разумець, што калі ты ўзяў на сябе ношу свяціць для іншых, то тут проста будуць паляваць».

Павел зазначае, што ведаў Дудкіна як талковага маладога актывіста і ніколі не мог падумаць пра яго такое.

«З другога боку — чалавек, чалавечая душа — поцемкі. Складана», — заўважае Севярынец.

Разважаючы пра маральную адказнасць, якую мусіць несці агент, Севярынец падкрэслівае: адзіны шлях — гэта спроба аднавіць разбуранае:

«Безумоўна, павінна быць аднаўленне пашкоджанага. То-бок калі ты разумееш, што ты разбурыў шмат што, разбурыў людскія лёсы, трэба класці сваё жыццё на тое, каб аднавіць давер, каб аднавіць страты, якія панеслі людзі».

Павел падкрэслівае, што на самавыкрыцці публічнае жыццё былога агента не заканчваецца, і прыводзіць прыклады з гісторыі:

«Можна з гістарычнай беларускай хрысціянскай дэмакратыі прывесці прыклад гераічных беларускіх ксяндзоў. Іх вербавалі, шантажавалі такім чынам… [яны] адкрываліся касцельнаму кіраўніцтву, спрабавалі працаваць за Беларусь у любых умовах. Лёгка, канечне, зараз сказаць, што Наталля Арсеннева, ці, напрыклад, Адам Станкевіч… Вось была нейкая гісторыя ў іх. Допыты там, падпісвалі, не падпісвалі».

«Не мне судзіць, але я думаю, што ў гэтай сітуацыі таксама можна застацца чалавекам, таксама можна адолець гэта верай і працай. Сваім плёнам давесці, што насамрэч твой выбар — гэта не здрада, а твой выбар — гэта праўда», — падсумоўвае палітык.

Каментары5

  • Точно знаю!
    04.01.2026
    Дудкин не просто агент. Он действующий агент. Стучать он нечал не "во время войны", а ещё до начала своей деятельности в БХД. В оргкомитет партии он вступил - был направлен - уже в роли сексота. Стучал в том числе на Северинца. Сейчас он частично раскрыт. Но тем не менее приносит пользу конторе.
  • Агент Радзівіл
    04.01.2026
    Але ж вы і ружовыя поні.
  • Ружовыя поні
    04.01.2026
    Агент Радзівіл, дык жа галоўны па выкрыцці ў нашым табунчыку твой сябар.

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка5

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада15

Навукоўцы сцвярджаюць: існуе мяжа колькасці калорый, якія можа спаліць чалавек2

Памёр Фелікс Гумен

«У нас фундаментальнае разыходжанне». Стала вядома, пра што датчане і грэнландцы гаварылі з амерыканцамі ў Белым доме1

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце5

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы20

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»4

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка5

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць