Свет22

Дэлсі Радрыгес правяла пасяджэнне ўрада Венесуэлы 

У выходныя з’яўляліся паведамленні, што Радрыгес знаходзіцца ў Расіі, але МЗС Расіі гэта абвергла.

Дэлсі Радрыгес. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

В. а. прэзідэнта Венесуэлы Дэлсі Радрыгес правяла першае пасяджэнне кабінета міністраў з моманту звяржэння Нікаласа Мадура. Тэлеканал Venezolana de Televisión паказаў віцэ-прэзідэнта Радрыгес за сталом у прэзідэнцкім палацы разам з двума іншымі ключавымі прыхільнікамі Мадура — міністрам абароны Уладзімірам Падрына Лопесам і кіраўніком МУС Дыёсдада Кабельё.

Выконваць абавязкі прэзідэнта Радрыгес прызначыў Вярхоўны суд Венесуэлы. Раней яна патрабавала вызваліць Мадура, захопленага ЗША, піша Бі-бі-сі.

У выходныя з’яўляліся паведамленні, што Радрыгес знаходзіцца ў Расіі (МЗС Расіі гэта абверг).

У інтэрв’ю выданню The Atlantic прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў прыняць меры супраць Дэлсі Радрыгес, калі яна не будзе супрацоўнічаць са Злучанымі Штатамі.

«Калі яна не паступіць правільна, ёй давядзецца заплаціць вельмі высокую цану, верагодна, большую, чым Мадура», — заявіў амерыканскі лідар.

Дональд Трамп таксама заявіў, што падчас аперацыі ЗША па захопе венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура было забіта шмат супрацоўнікаў кубінскіх службаў бяспекі.

«Вы ведаеце, учора было забіта шмат кубінцаў», — сказаў Трамп журналістам на борце Air Force One.

Улады Кубы паведамілі пра гібель 32 чалавек. 5 і 6 студзеня абвешчаныя днямі жалобы ў краіне.

Каментары2

  • Отец Засандалий
    05.01.2026
    Теперь осталось определить "куда, кому и сколько".
  • Штосьці пайшло не так
    05.01.2026
    Кубінскім "красаўцам" не фартанула. Добра.

Цяпер чытаюць

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць