Вайна88

Хто загінуў у Харлах на акупаванай Херсоншчыне?

Супрацоўнікі ўкраінскага Цэнтра журналісцкіх расследаванняў высветлілі, хто знаходзіўся ў гатэлі і кавярні ў ноч удару.

Фота: investigator.org.ua

У навагоднюю ноч у акупаваным курортным сяле Харлы Каланчакскай грамады Скадаўскага раёна Херсонскай вобласці адбылася атака беспілотнікаў. Удар прыйшоўся па гасцініцы «Лео» і кавярні «Украінская хата». Паведамлялася, што атака адбылася падчас трансляцыі навагодняга віншавання Уладзіміра Пуціна. У выніку атакі загінулі 29 чалавек, яшчэ больш за 50 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Пасля гэтай падзеі Цэнтр журналісцкіх расследаванняў, спасылаючыся на ўласныя крыніцы і інфармацыю з акупацыйных паблікаў, апублікаваў матэрыял з падрабязнасцямі пра тое, што адбывалася ў Харлах у час акупацыі і хто мог апынуцца ў гатэлі і кавярні ў ноч удару.

Журналісты паведамілі, што гатэль «Лео» і кавярня «Украінская хата», якія належалі мясцовай прадпрымальніцы Аксане Буганавай, пасля пачатку вайны 24 лютага 2022 года спынілі працу. Аднак летам 2022 года ўладальніца вырашыла аднавіць дзейнасць пад акупацыяй.

Паводле сведчанняў, калі кухары і работнікі выйшлі на працу, яны хутка зразумелі, што абслугоўваць давядзецца выключна расійскіх вайскоўцаў, бо менавіта яны сталі адзінымі кліентамі ў акупаваным пасёлку. Работнікі адмовіліся іх карміць і звольніліся, пасля чаго Буганава шукала іншых людзей для працы. Цэнтр журналісцкіх расследаванняў адзначае, што сярод тых, хто ўсё ж згадзіўся працаваць, маглі быць мясцовыя жыхары, і менавіта гэтыя людзі маглі апынуцца сярод загінулых у ноч атакі.

Гасцініца «Лео» мела зручны праход у памяшканне кавярні «Украінская хата», што было выгодна для пастаяльцаў. Паводле крыніц расследавання, у гэтым гатэлі пераважна жылі расійскія афіцэры і іх сямейнікі.

Харлы пад акупацыяй сталі фактычна закрытай тэрыторыяй: расіяне прапускалі ў пасёлак толькі людзей з мясцовай прапіскай, а без перашкод туды маглі трапляць таксама тыя, хто меў спецыяльны пропуск ад акупацыйнай адміністрацыі. У расследаванні падкрэсліваецца, што такімі магчымасцямі найчасцей карысталіся супрацоўнікі мясцовай акупацыйнай адміністрацыі і людзі, набліжаныя да іх.

Да поўнамаштабнай вайны ў Харлах пастаянна жыло каля 300 чалавек. Большасць з людзей з мясцовай рэгістрацыяй трымалі там сезонны бізнэс — базы адпачынку, гатэлі, кавярні, крамы — і, як правіла, прыязджалі толькі летам.

Пасля акупацыі расіяне ператварылі Харлы ў сваю вайсковую базу, а ў гатэльных комплексах з 2022 года, паводле крыніц расследавання, жылі выключна вайскоўцы. 

Пасля атакі акупацыйныя структуры спачатку заявілі, што падчас удару загінулі выключна мясцовыя мірныя жыхары. Аднак гэта выклікала сумневы нават у часткі расійскіх прапагандыстаў. Як адзначаюць аўтары расследавання, калі акупанты апублікавалі першы спіс з сямі імёнаў, у ім не было ніводнага жыхара Харлоў.

Сярод ідэнтыфікаваных асоб — начальнік паліцыі Каланчака Сяргей Боган, два супрацоўнікі адміністрацыі Каланчакскай пасялковай грамады — Міхаіл Валошка і Анастасія Сабітава.

У спісе таксама імя ўраджэнца Чачні Махмуда Адмісаева, які раней абвяшчаўся ў вышук па падазрэнні ў перавозцы наркотыкаў у асабліва буйных памерах, а таксама невядомы грамадзянін Сербіі.

Паводле апошняй інфармацыі акупацыйнага боку, сярод ахвяр апынулася і сама ўладальніца кавярні і гатэля Аксана Буганава.

Аксана Буганава. 2021 год. Скрыншот відэа: «Суспільне Херсон»

Сярод ахвяр таксама Наталля Шарко з дачкой Ганнай Астроўскай. Паводле сведчанняў відавочцаў, Шарко зарэгістравала сельгаспрадпрыемства, займалася рознічным гандлем кветак, а таксама, паводле сведчанняў мясцовых, арганізавала ў сяле Навакіеўка саўну, для працы ў якой наймала дзяўчат, якія забаўлялі акупантаў.

Яе дачка Ганна Астроўская, нягледзячы на праўкраінскія допісы ў пачатку вайны, пазней актыўна супрацоўнічала з расіянамі, без перашкод ездзіла ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і іншыя краіны, шмат пісала пра падарожжы, часта адпачывала ў акупаваным Крыме, а таксама была частым госцем у Харлах.

Наталля Шарко (злева) і Ганна Астроўская. Фота з сацсетак 

Сярод ахвяр таксама жыхары Каланчака, якія не мелі дачынення да саміх Харлоў, у тым ліку 16‑гадовая Дар’я Клім, 30‑гадовая Вольга Цямежнікава і 65‑гадовая Людміла Пішчык.

Такім чынам, робяць вывад аўтары расследавання, выбух меў месца ў аб’екце, дзе ўвесь час прысутнічалі расійскія вайскоўцы.

Каментары8

  • Filipp
    04.01.2026
    "Паводле крыніц расследавання, у гэтым гатэлі пераважна жылі расійскія афіцэры і іх сямейнікі."©
    Будет чакаць спісы гэтых вайсковых, пакуль маем у спісе 7 жанчын і пару мужчын з адміністрацыі праз гэты артыкул.
    Пакуль, падобна на то, што там былі мясцовыя чыноўнікі і прыбліжаныя комерсы.
  • Плюшкі Карлсана
    04.01.2026
    Filipp, Тое, што спісаў дагэтуль няма, якраз ускосна сведчыць пра вайскоўцаў. Іх спісы ніхто ніколі не дасць, як і іх сямейнікаў.
  • Плюшкі Карлсана
    04.01.2026
    Але нават і цяпер спіс забаўны. Сярод загінулых і суцянёрка, і гандляр наркотыкамі з Чачні. Быццам прытон разбамбілі.

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць